Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землетрасенне ў Цэнтральнай Італіі адбылося 24 жніўня 2016 года ў 03:36 па мясцовым часе (01:36 UTC) паблізу горада Норча, у 75 км на паўднёвы ўсход ад Перуджы, у 45 км на поўнач ад горада Л'Акуйла і 116 км на паўночны ўсход ад Рыма.[1] Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10,0 км, а магнітуда склала 6,2—6,4 па шкале Рыхтэра.[2][3][4][5] У выніку стыхійнага бедства загінулі 295 чалавек.[6] Больш за тры тысячы пазбавіліся даху над галавой.[7] Штуршкі адчуваліся на большай частцы цэнтральнай Італіі, у тым ліку ў Рыме, Неапалі і Фларэнцыі.[8] Найбольшыя пашкоджанні атрымалі населеныя пункты Пескара-дэль-Тронта, Аркуата-дэль-Тронта, Аматрычэ і Акумолі (правінцыя Рыеці).[9]
Дата і час |
03:36:33 (CEST) |
---|---|
Магнітуда | 6.1 Mw |
Глыбіня гіпацэнтра |
10 км |
Размяшчэнне эпіцэнтра |
42°42′50″ пн. ш. 13°10′19″ у. д.HGЯO |
Закранутыя краіны (рэгіёны) |
Італія |
Пацярпелыя |
295 загінулых больш за 400 параненых |
Гэта землетрасенне — найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі краіны з 2009 года[10] (той год, калі адбылося землетрасенне ў раёне горада Л'Акуйла ў Абруца, якое забрала жыцці больш за 300 чалавек).
27 жніўня абвешчана днём агульнанацыянальнай жалобы па ахвярам землетрасення.[11]
Яшчэ адно моцнае землетрасенне ў цэнтральнай Італіі адбылося 30 кастрычніка ў 07:40 па мясцовым часе (06:40 UTC) у 6 км ад горада Норчыя. Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10 км, а магнітуда склала 6,6 па шкале Рыхтэра.[12]
Гэта было наймацнейшае землетрасенне ў Італіі за апошнія 36 гадоў з часоў землетрасення ў горадзе Ірпінія ў 1980 годзе. Ваганні зямной паверхні адчуваліся па ўсёй Італіі, у тым ліку ў Рыме, Фларэнцыі і Венецыі.
У выніку землетрасення была разбурана коммуна Аркуата-дэль-Тронта,[13] а таксама Базыліка Святога Бенедыкта ў горадзе Норчыя.[14]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.