From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» — фестываль народнай музыкі, які праходзіць штогод у Паставах. Першы рэспубліканскі фестываль быў праведзены ў 1987 годзе ў Віцебску. На яго сабраліся невялікія калектывы і індывідуальныя выканаўцы, народныя майстры музычных інструментаў, агулам каля 150 чалавек. Двойчы фестываль праводзіўся ў Магілёве.
У 1992 годзе фестываль пераехаў у Паставы. Прыехалі ўдзельнікі з усіх абласцей Беларусі. У 1996 годзе фестываль набыў статус міжнароднага.
Сярод удзельнікаў: аматарскія народна-інструментальныя калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах, самадзейныя артысты (гарманісты, прыпевачнікі, фальклорныя гурты, выкладчыкі і навучэнцы музычных школ раёна, прафесійныя калектывы з Ізраіля, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.