Збураж

вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Збуражmap

Збу́раж[1] (трансліт.: Zburaž, руск.: Збураж, польск.: Zburaż[2]) — вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Олтушскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Збураж
Thumb
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1566
Насельніцтва
  • 404 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1651
Паштовыя індэксы
225925
Аўтамабільны код
1
СААТА
1252825027
Збураж на карце Беларусі ±
Thumb
Збураж
Закрыць

Геаграфія

Паселішча размешчана за 8 км на паўднёвы захад ад Маларыты.

За 0,3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца Збуражскае радовішча суглінкаў і супескаў. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення. Ва ўскрышы дробназярністыя пяскі.

За 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца гара Мелавая, якая належыць да Олтушска-Маларыцкага масіва з паралельна-грывістымі формамі і з’яўляецца самым высокім пунктам Маларыцкага раёна — 189,3 м. Складаецца з дняпроўскага марэннага суглінку, супеску, пяску, палеагенавага глаўканітава-кварцавага пяску і верхнемелавога мелу і мергелю. Усе пароды трывала дыслакаваныя і маюць выгляд насунутых адзін на адзін пластоў. Тут сустракаецца шмат валуноў і выхадаў мелавых парод. Схілы гары парушаны кар’ерам[3].

Гісторыя

Thumb
Традыцыйны маларыцкі святочны сялянскі жаночы строй з в. Збураж, канец XIX ст. Музей старажытнабеларускай культуры.

Упершыню паселішча згадваецца ў рэвізіі Берасцейскага староства пад 1566 годам.

Паміж 1668 і 1680 гадамі ў Збуражы была заснавана драўляная царква св. Сімеона Стоўпніка.

У 1940—1954 гадах цэнтр Збуражскага сельсавета. Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Маларыцкага сельсавета[4].

Славутасці

Вядомыя асобы

  • Марыя Пятроўна Жыгалава (нар. 1951) — беларускі літаратуразнавец, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання.

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.