Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экзархат прыходаў рускай традыцыі ў Заходняй Еўропе (фр.: Exarchat des paroisses de tradition russe en Europe occidentale[1]) — экзархат у складзе Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы з цэнтрам у Парыжы, які існаваў у 1999—2018 гадах. Аб’ядноўваў прыходы рускай літургічнай традыцыі ў шэрагу краін Еўропы, існуючы паралельна грэцкім мітраполіям Канстанцінпольскага Патрыярхату.
У 1921 годзе патрыярхам Ціханам, у процівагу РПЦЗ, афіцыйным прадстаўніком Маскоўскай патрыярхіі ў Заходняй Еўропе быў прызначаны жыўшы ў Парыжы мітрапаліт Еўлогій. У 1927 годзе Карлавацкі Сінод забараніў мітрапаліта Еўлогія ў служэнні і парваў з ім літургічныя зносіны, што выклікала сярод рускіх праваслаўных эмігрантаў у Еўропе раскол на верных Сіноду і верных Маскоўскаму патрыярхату, які прадстаўляецца Еўлогіем. Пасля ўзнясення Еўлогіеммалітвы за за гнаных у СССР хрысціян (1931) мітрапаліт Сергій прызначыў сваім прадстаўніком у Заходняй Еўропе новага епіскапа, а Еўлогійса сваімі паслядоўнікамі перайшоў пад амафор Канстанцінопальскага патрыярхата. Незадоўга да смерці Еўлогій вярнуўся ў юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата, аднак большасць клірыкаў і прыхажан на чале з новым мітрапалітам вырашылі застацца ў канстанцінопальскай юрысдыкцыі. У 1965 годзе Патрыярх Афінагор I скасаваў экзархат, і некаторы час статус гэтай царкоўнай вобласці заставаўся нявызначаным — рускія прыходы падпарадкоўваліся епіскапу сіракузскаму Георгію, а 22 студзеня 1971 ізноў гэтым прыходам была вернутая аўтаномія і статут Архіепіскапства.
19 чэрвеня 1999 года архіепіскапству была прадстаўлена шырэйшая аўтаномія і адноўлены статут экзархата.
Сёння архіепіскапства налічвае каля 110 прыходаў і чатыры манастыры ў Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Італіі і Іспаніі. Яе клір налічвае каля 70 святароў і дыяканаў, прычым палова з іх нярускага паходжання. Колькасць вернікаў — каля 100 тысяч.
У архіепіскапства ёсць свая духоўная навучальная ўстанова — заснаваны ў 1925 годзе Еўлогіем Свята-Сергіеўскі праваслаўны багаслоўскі інстытут у Парыжы, сусветна вядомы як цэнтр праваслаўнай багаслоўскай думкі. Набажэнствы акрамя царкоўнаславянскай праводзяцца на французскай, нідэрландскай, нямецкай мовах, а новы глава юрысдыкцыі — па паходжанні фламандзец.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.