From Wikipedia, the free encyclopedia
Зара́[1] (трансліт.: Zara, руск.: Заря) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.
Пасёлак
Зара
|
Побач размешчаны паклады цагляных глін.
За 8 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 45 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.