Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Заполле.
Запольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бялыніцкі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заполле |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 11 красавіка 1960 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 663 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1].
11 красавіка 1960 года сельсавет утвораны зноў у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Вугольшчынскага і Кіраўскага сельсаветаў і перадачы 21 населенага пункта са складу Машчаніцкага сельсавета (Асавец, Ашуркаўка, Барсукі, Бахані, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Заграшэўе, Заруддзе, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Мазкі, Малатоўкі, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка і Паліўнікі)[2]. 15 студзеня 1965 года ў склад новаўтворанага Цяхцінскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асавец, Асман-Касаева, Асмолаўка, Ашуркаўка, Бахані, Вугольшчына, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Ленінскі, Мазкі, Малінаўка, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка, Паліўнікі, Пільшычы, Прыбар і Цяхцін)[3]. Вясной 1986 года скасавана вёска Заграшэўе[4], 20 ліпеня 2015 года — пасёлак Скавародка і хутар Гурынёўка[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 852 чалавекі[6], з іх 97,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 663 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.