Закаспійская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закаспійская вобласць — вобласць Расійскай імперыі. Займала прастору паміж усходнімі берагамі Каспійскага мора і заходняй ускраінай Бухарскага ханства, даходзячы на поўначы да Уральскай вобласці і Хівінскіх уладанняў, а на поўдні да Персіі і Афганістана.
Закаспійская вобласць | |||
---|---|---|---|
руск.: Закаспийская область | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 6 (18) мая 1881 | ||
Дата скасавання | 7 жніўня 1921 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З прычыны нявызначанасці меж Закаспійскай вобласці з Уральскай, Хівай і Бухарой дакладная плошча яе невядомая; паводле Стрэльбіцкага, яна займае з унутранымі водамі 554 900 км² (487 557,2 кв. вёрсты), а па звестках мясцовай адміністрацыі — каля 571 000 км² (501 696 кв.вёрст).
Закаспійская вобласць дзялілася на пяць паветаў: Мангышлацкі (Форт-Аляксандраўскі), які займаў паўночны захад вобласці, Краснаводскі (Краснаводск) — захад, Асхабадскі (Асхабад) — мясцовасць на поўначы ад Капетдага, Тэджэнскі (Тэджэн) — басейн Тэджэна, усходняя частка перадгор’яў Капетдага і частка стэпу на поўначы, і Мервскі(Мерв), што займала ўвесь поўдзень і ўсход вобласці; межы паміж паветамі дакладна не вызначаныя.
Насельніцтва Закаспійскай вобласці па дадзеных перапісу 1897 года жыхароў у вобласці было 382 487 (212 638 мужчын і 169 849 жанчын), з іх гарадскіх 41 877.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.