Заброддзе (Нарачанскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Вёска
Заброддзе
| ||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 118 км ад Мінска, на рацэ Нарач.
У 1897 годзе засценак у Вілейскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя 46 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Бараўцаўскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 25 лістапада 1948 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 11 верасня 1975 года ў Нарачанскім сельсавеце. Землі ў складзе калгаса імя XXI з’езда КПСС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.