From Wikipedia, the free encyclopedia
Заблудаўская друкарня была заснаваная на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 годзе.
Паўстала ў маёнтку Рыгора Хадкевіча ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Польшчы). У ёй працавалі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.
У 1568—1569 было надрукаванае «Евангелле навучальнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў, тутсама быў змешчаны першы друкаваны твор старажытнай усходнеславянскай літаратуры — «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага[1]. Да нашага часу захаваліся 44 асобнікі выдання.
Пасля ад’езду Пятра Мсціслаўца ў Вільню Іван Фёдараў выдаў у Заблудаўскай друкарні «Псалтыр з часаслоўцам» (1569—1570; зберагліся 3 асобнікі), змясціўшы ў ёй Пасхалію ў табліцах.
Выданні вызначаліся прыгожай арнаментыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя звесткі. Заблудаўскія выданні пасля неаднаразова перавыдаваліся ў ВКЛ.
Друкарня спыніла сваю дзейнасць у 1570 годзе ў сувязі з грамадска-палітычнымі ўмовамі, якія ўскладніліся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай.
27 мая 2005 у гонар першадрукароў Заблудава быў адкрыты помнік з надпісамі па-польску і па-царкоўнаславянску[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.