Remove ads
аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
За́балаць[1] (трансліт.: Zabalać, руск.: Заболоть, польск.: Zabłoć) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Забалацкага сельсавета.
Аграгарадок
Забалаць
| ||||||||||||||||||||||||
Пра паходжанне назвы «Забалаць» апавядае паданне.
Было ў бацькі тры сыны, вельмі паслухмяныя і працавітыя. Набраўшыся жыццёвага досведу, пачалі яны жаніцца. Спачатку старэйшы, потым сярэдні, а потым і дзеці ў іх нарадзіліся. І пачаліся ў хаце сваркі, бо месца ўсім было мала. Сталі сыны паступова звяртацца да бацькі, каб зямлі ім даў на будаўніцтва свайго жылля. Хоць зямлі было ў бацькі няшмат, аднак прыйшлося аддаваць: старэйшаму — ля лесу, сярэдняму — сваю сядзібу, а малодшаму, у якога яшчэ не было сваёй сям'і, — кавалак за балотам. Ён ужо некалькі гадоў не апрацоўваўся, бо там не расло нічога праз забалаць. Але ён не раззлаваўся, ажаніўся і пачаў будаваць на той пустцы хату — вялікую, светлую. Калі паставіў, то бацькоў да сябе забраў. Цяпер асноўным клопатам было поле. Гною даў столькі, сколькі можна было, і яно стала шчыра аддзячваць. Людзі пабачылі, што месца не такое ўжо і благое, і сталі там свае хаты стаўляць, а паселішча па-простаму назвалі — Забалаць, за балотам значыцца[2].
Аграгарадок знаходзіцца на паўднёвым захадзе Воранаўскага раёна, з'яўляецца трэцім па велічыні населеным пунктам раёна. Знаходзіцца непадалёк мяжы з Літвой, на аўтадарозе Радунь — Астрына. За 52 км на паўднёвы Захад ад г. п. Воранава, 80 км ад Гродна, 46 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны[3]. Ля Забалаці знаходзіцца штучнае возера Нізянка, утворанае ў выніку перакрыцця ракі Нізянка дамбай, якая бярэ свой пачатак ля вёскі Талочкі і ўпадае ў раку Пеляса на тэрыторыі Літвы.
Першы пісьмовы ўспамін пра Забалаць змяшчаецца ў дадатку да Хронікі Віганда і датуецца 1385. З канца XV стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Васілішкаўскага павета і знаходзілася ва ўладанні Дашковічаў, у пачатку XVI стагоддзя перайшла да князя Васіля Глінскага. Па мецяжы Глінскіх (1508) Забалаць перадалі намесніку госкаму, пераломскаму і ясвойнскаму Войцеху Нарбутовічу, які ў 1536 заснаваў тут мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Забалаць увайшла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час мясцовасць перайшла ў валоданне Сапегаў, у 1616 Соф'я Сапяжанка запісала маёнтак свайму мужу князю Канстанціну Палубінскаму.
Цягам XVII стагоддзя ўладальнікамі Забалаці былі Габаі, Тышкевічы. У 1622 у мястэчку збудавалі драўляны касцёл Найсвятой Тройцы. У 1690 Забалаць перайшла ў валоданне Яна Нарбута, войскага лідскага. У гэты час тут налічвалася 66 двароў. У пачатку XVIII стагоддзя мясцовасць зрабілася ўласнасцю Волянаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Забалаць апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1812 граф Л. Тышкевіч заснаваў у мястэчку мураваны касцёл. У 1880-я ў Забалаці было 6 двароў, касцёл, школа, багадзельня, карчма. У пачатку XX стагоддзя ў мястэчку працавала народнае вучылішча, маёнтак належаў Плямяннікавым.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Забалаць апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
У 1939 Забалаць увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Радунскага раёна (з 25 снежня 1962 у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 у Забалаці быў 321 двор, на 1993 — 454 двары[3].
Помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1803—1812 гг. Абнесены бутавай агароджай з трохарачнай брамай. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000133)
Пабудаваны ў XIX стагоддзі. Знесены каля 2015, зараз на яго месцы памежны пункт.
Будрэвіч камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Самы вялікі валун у Воранаўскім раёне. Знаходзіцца за 4,5 км на захад ад Забалаці, 500 м на паўночны захад ад заходняга краю вёскі Рэмзы Забалацкага сельсавета. Бачная частка камня важыць больш за 30 т, агульная вага — каля 130 т.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.