Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Анры́ Дзюна́н (фр.: Jean Henri Dunant; 8 мая 1828 — 30 кастрычніка 1910) — швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч.
Анры Дзюнан | |
---|---|
Henri Dunant | |
Анры Дзюнан, 1860 | |
Імя пры нараджэнні | Jean Henri Dunant |
Род дзейнасці | прадпрымальнік і грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 8 мая 1828[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1910[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швейцарыя |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Бацька | Жан Жак Дзюнан |
Маці | Ганна Антуанэта Каладон |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальферына, калі дзевяць тысяч параненых засталіся паміраць на полі бою. Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітвў пры Сальферына» і спрабуе стварыць суполку дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні долі параненых ў сухапутнай вайне. У 1901 разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
Нарадзіўся ва ўплывовай жэнеўскай кальвінісцкай сям’і. Бацька — Жан-Жак Дзюнан, бізнесмен, член гарадскога савета Жэневы. Маці — Антуанета Дзюнан-Каландон, займалася пераважна свецкім жыццём і дабрачыннасцю. Сям’я прывіла А.Дзюнану цікавасць да сацыяльнай працы.
З 18 гадоў Дзюнан займаецца грамадскімі справамі (Жэнеўскае таварыства давальнікаў падаянняў, YMCA і г.д.). У 21 год кідае вучобу ў Collège Calvin з прычыны кепскіх адзнак, наймаецца на нізавую пасаду ў банк.
З 1856 працуе на французскую аграрна-гандлёвую кампанію ў Алжыры. Спрабуючы вырашыць праблемы з каланіяльнымі ўладамі Дзюнан накіроўваецца на аўдыенцыю да імператара Напалеона ІІІ, які на той момант знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Ламбардыі. Там Дзюнан становіцца сведкам крывавай бітвы пры Сальферна. Шакіраваны Дзюнан спрабуе арганізаваць мясцовае насельніцтва для дапамогі параненым, купляе медыцынскія сродкі і матэрыялы. Дамагаецца вызвалення аўстрыйскіх урачоў з французскага палону.
Вярнуўшыся ў Жэневу, Дзюнан піша кнігу пра нядаўнія падзеі і пачынае працы па стварэнні дабрачыннай арганізацыі па дапамозе пацярпелым ад жудасцяў войн. Дзюнан арганізуе міжнароднуюю канферэнцыю 14 краін, за свае грошы размяшчае дэлегатаў.
Апантанасць гуманістычнай дзейнасцю прыводзіць да занядбання бізнеса: алжырская фірма банкруціцца, Дзюнан пераязджае ў Парыж і жыве ў сціплых умовах.
З 1895 у грамадстве зноў прачынаецца ўвага да яго асобы. У 1901 ён становіцца першым узнаароджанным Нобелеўскай прэміяй міру. У наступныя гады атрымлівае іншыя знакі прызнання.
Памёр 30 кастрычніка 1910. Пахаваны ў Цюрыху.
Дзень нараджэння А. Дзюнана, 8 мая — адзначаецца як Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
У многіх гарадах свету ўстаноўлены помнікі А.Дзюнану ў знак удзячнасці за праяўленыя ім гуманізм, спачуванне і міласэрнасць.
7 мая 2010, у сотую гадавіну смерці А.Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння, у Мінску на перакрыжаванні вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі быў адкрыты помнік А.Дзюнану (скульптар А.Купрыянаў, архітэктурная прывязка — ТМ-7, бронза).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.