Жан Бернар Леон Фуко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан Бернар Леон Фуко (фр.: Jean Bernard Léon Foucault; 18 верасня 1819, Парыж — 11 лютага 1868) — французскі фізік-эксперыментатар. Член Парыжскай АН (1865).
Жан Бернар Леон Фуко | |
---|---|
фр.: Jean Bernard Léon Foucault | |
![]() Леон Фуко | |
Дата нараджэння | 18 верасня 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1868[1][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, астраном |
Навуковая сфера | фізіка, механіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1855 года ў Парыжскай абсерваторыі, з 1962 года член Бюро даўгот у Парыжы. Навуковыя працы па оптыцы, механіцы і электрамагнетызме. Вызначыў хуткасць святла ў паветры і вадзе метадам вярчальнага люстэрка (1850; метад Фуко), што канчаткова пацвердзіла хвалевую прыроду святла. Правёў дослед з маятнікам на доўгім падвесе (маятнік Фуко), што з'явілася доказам сутачнага вярчэння Зямлі. Выявіў электра-віхравыя токі (токі Фуко). Вынайшаў гіраскоп (1852), сканструяваў шэраг аптычных прылад.
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Leon Foucault // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Фуко Жан Бернар Леон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.