Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жан-П’ер Сер (фр.: Jean-Pierre Serre; нар. 15 верасня 1926, Баж) — французскі матэматык, які працуе ў галіне алгебраічнай геаметрыі, тэорыі лікаў і тапалогіі. Доктар; ганаровы прафесар Калеж дэ Франс; член Французскай акадэміі навук і замежны член АН ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (1998). Самы малады лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1954).
Нарадзіўся ў Бажы на поўдні Францыі. У 1945—1948 гадах навучаўся ў Парыжскай вышэйшай нармальнай школе. У 1951 годзе атрымаў дыплом доктара філасофіі ў Парыжскім універсітэце. У 1948—1954 гадах працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1956 годзе атрымаў пасаду прафесара ў Калеж дэ Франс і заставаўся на гэтай пасадзе да свайго сыходу на пенсію ў 1994 годзе. У 2003 годзе першым з матэматыкаў быў удастоены Абелеўскай прэміі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.