горад у Стаўрапольскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жалезнаводск (руск.: Железноводск) — горад (з 1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Насельніцтва 24,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1842 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на поўдні Стаўрапольскага ўзвышша, у перадгор’ях Вялікага Каўказа, па паўднёвым, паўднёва-заходнім і збольшага ўсходнім схілах гары Жалезнай, у даліне рэчак Джэймук і Кучук, на паўднёвым схіле гары Жалезная, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Бештаў, за 19 км на поўнач ад Пяцігорска, за 21 км ад станцыі Мінеральныя Воды, за 191 км ад Стаўрапаля.
Клімат горна-лясны, падобны да клімату Сярэдніх Альп. Паветра насычаны кіслародам і фітанцыдамі лесу. Умерана спякотнае лета з прахалоднымі начамі, вялікая колькасць сонечных дзён пры слабых асвяжальных вятрах, зіма не халодная.
Жалезнаводск — горад-курорт, вядомы сваімі крыніцамі мінеральных вод і горным паветрам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.