Конкурс песні Еўрабачанне 2013

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конкурс песні Еўрабачанне 2013

Конкурс песні Еўрабачанне 2013 (англ.: Eurovision Song Contest 2013; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2013; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2013) — 58-ы конкурс песні «Еўрабачанне». Конкурс прайшоў у шведскім горадзе Мальмё пасля перамогі Ларын на «Еўрабачанні 2012» у Баку[1].

Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 2013
Thumb
Дата
1-ы паўфінал 14 мая 2013
2-і паўфінал 16 мая 2013
Фінал 18 мая 2013
Правядзенне
Месца правядзення Мальмё Арэна
Мальмё, Швецыя
Вядучы(я) Петра Медэ
Супервайзер Ён Ола Санд
Тэлеканал гаспадароў Sveriges Television (SVT)
Адкрыццё 1-ы паўфінал: Выкананне "Euphoria" Ларын разам з дзецьмі.
2-і паўфінал: "Urban Orchestra" (харэаграфія Джэні Відэгрэн і Фрэдрыка Рыдмана)
Фінал: "We Write the Story" (Б'ёрн Ульвеус, Бэні Андэрсэн і Авічы)
Інтэрвал-акт 1-ы паўфінал: "Northern Lights"(харэаграфія Джэні Відэгрэн і Фрэдрыка Рыдмана)
2-і паўфінал: "Swedish Pop Voices" (Дарын і Агнэс Карлсан)
Фінал: Ларын (мікс з "We Got The Power", "My Heart Is Refusing Me" and "Euphoria"), Сара Доўн Файнер "The Winner Takes It All" і Петра Медэ "Swedish Smörgåsbord"
Удзельнікі
Колькасць краін 39
Дэбют няма
Вяртанне Арменія
Адмовіліся ад удзелу Боснія і Герцагавіна
Партугалія
Славакія
Турцыя
Галасаванне
Сістэма галасавання Кожная краіна дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням, якія набралі больш за ўсё балаў падчас галасвання тэлегледачоў і журы (50/50)
Нуль ачкоў няма
Пераможная песня Данія
"Only Teardrops"
Конкурс песні Еўрабачанне
2012 2014
Закрыць

Конкурс 2013 года стаў пятым для Швецыі і другім для Мальмё. Раней краіна прымала конкурсы Еўрабачання ў 1975[2], 1985[3], 1992[4] (у Мальмё) і 2000[5] гадах. Кандыдатамі на правядзенне папулярнага музычнага фэсту сталі тры гарады — Стакгольм, Гётэборг і Мальмё[6]. Апошні ў ліпені 2012 года і быў абраны тэлеканалам SVT горадам-гаспадаром «Еўрабачання». Сам конкурс прайшоў у «Мальмё Арэне»[7].

39 краін разам з Арменіяй[8], але без Босніі і Герцагавіны[9], Партугаліі[10], Турцыі[11] і Славакіі[12] прынялі ўдзел у фэсце. Вядучай стала папулярная шведская тэлевядучая і актрыса Петра Медэ. Слоганам конкура стала фраза «We Are One» («Мы — адзіныя»), якая адлюстроўвае адзінства ўсіх еўрапейскіх краін у незалежнасці ад абставін. Асновай графічнага дызайна стала выява матылька, які ўяўляў сабой сцяг кожнай краіны падчас тэлетрансляцыі конкурса. Відэапаштоўкі, якія звычайна транслююцца перад выступам кожнага артыста, на гэты раз паказвалі менавіта самога артыста і краіну, якую ён прэзентуе. Для гэтага каманда аператараў праехала ўсе 39 краін-удзельніц.

Месца правядзення

Мальмё

«Мальмё Арэна» у горадзе Мальмё была абрана мясцовай тэлерадыёкампаніяй пляцоўкай для правядзення хуткага «Еўрабачання».

Мальмё размешчаны ў правінцыі Сконэ на поўдні Швецыі, і з’яўляецца трэцім па велічыні горадам сваёй краіны, а таксама адным з найбуйных гарадоў Скандынавіі. Горад знаходзіцца на тэрыторыі двух муніцыпалітэтаў: уласна Мальмё і Бурлеў. Насельніцтва горада складае 303 873 чалавека (па стане на 2010 год); амаль траціна насельніцтва — імігранты і іх нашчадкі.[13][14] Таксама 280 415 чалавек жыве ў прыгарадах.[15]

Выбар месца правядзення

Пасля перамогі Швецыі на Еўрабачанні 2012 года старшыня шведскай тэлекампаніі SVT Ева Гамільтан заявіла мясцовым СМІ пра тое, што на правядзенне конкурсу прэтэндуюць тры гарады: Стакгольм, Гётэбарг і Мальмё[6][16][17].

Ідэя пра магчымасць правядзення конкурса ў Глобен-Арэне (Стакгольм) была адхілена па чынніку правядзення ў ёй ва ўсталяваныя тэрміны чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2013[6].

Таксама мясцовай тэлекампаніяй абдумваўся варыянт правядзення конкурса адразу ў трох гарадах: абодва паўфіналу ў Гётэбаргу і Мальмё і фінал у Стакгольме,[18] аднак 18 чэрвеня 2012 года гэты варыянт быў адпрэчаны[19].

20 чэрвеня 2012 года стала вядома, што ў красавіку 2013 года на тэрыторыі арэны «Scandinavium» у Гётэбарга будзе праведзена традыцыйная выстаўка канёў[20]. У мясцовых СМІ выяўляліся і іншыя асцярогі, у прыватнасці злучаныя з коштам гасцінічных нумароў у гэтым горадзе[20]. У сувязі з гэтымі праблемамі Гётэбарг таксама зняў сваю заяўку на правядзенне конкурса[21].

Раніцай 8 ліпеня ў «SVT» абвясцілі канчатковае рашэнне. Конкурс будзе праходзіць у горадзе Мальмё на «Мальмё Арэна» ёмістасцю ў 15 500 гледачоў[7].

Больш інфармацыі Горад, Арэна ...
Горад Арэна Ёмістасць Дад. інфармацыя
Стакгольм
(Сольна)
«Friends Arena» 67 500 У дадзены момант у стадыі будаўніцтва; у сакавіку 2013 года тут плануецца правесці фінал «Melodifestivalen»'а, а таксама Фінал Кубка Швецыі па футболе праз пяць дзён пасля фіналу Еўрабачання.
Мальмё «Malmo Arena» 15 500 Арэна прымала ў сябе паўфіналы «Melodifestivalen»'а на працягу апошніх чатырох гадоў.
Гётэбарг «Scandinavium» 14 000 На арэне праводзілася «Еўрабачанне» 1985 года.
«Svenska Massan»
Закрыць

«SVT» выяўляла жаданне правесці конкурс на арэне некалькі меншай, чым былі ў апошнія гады ў іншых краінах, якія праводзілі «Еўрабачанне», таму галоўны акцэнт першапачаткова ставіўся на «Malmo Arena».[22] Выканаўчы прадзюсар хуткага конкурсу Марцін Эстэрдаль у інтэрв'ю шведскай прэсе растлумачыў, што яму не падабаецца ідэя правядзення песеннага фэсту на вялікіх пляцоўках. Паводле меркавання Эстэрдаля, гэта не робіць «Еўрабачанне» лепш; пры гэтым прадзюсар у якасці своеасаблівага «антыпрыкладу» паказаў на месца правядзення Еўрабачання 2001 года, стадыёна «Паркен» (Капенгаген, Данія).[22][23] Таксама Марцін Эстэрдаль выказаў надзею на тое, што хуткае «Еўрабачанне» «падніме досвед у яго правядзенні на новы ўзровень»[22]

Адказныя за арганізацыю конкурса

Выканаўчым прадзюсарам хуткага конкурса быў прызначаны Марцін Эстэрдаль[24]. 21 чэрвеня 2012 года STV таксама паведаміла пра ўключэнне ў «конкурсную каманду» Крысталя Тольза Вілерса (кіраўнік па сувязях з грамадскасцю), Крыстара Б'ёркмана (шоў-прадзюсар; па сумяшчальніцтве таксама старшыня журы Melodifestivalen'a і ўдзельнік Еўрабачання 1992) і Ёхана Бернхагена (адказны за трансляцыю)[24].

Фармат

Thumb
     Краіны-ўдзельніцы першага паўфіналу      Краіны, якія галасуюць у першым паўфінале      Краіны-ўдзельніцы другога паўфіналу      Краіны, што галасуюць у другім паўфінале

Галасаванне

У спалучэнні вынікаў галасавання журы і тэлегледачоў адбыліся змены, гэтыя змены былі падрабязна выкладзены ў афіцыйных правілах конкурсу 2013 года.[25][26] Кожнаму сябру журы адпаведнай краіны будзе прапанавана ранжыраваць кожную песню, акрамя ўласнай жа краіны. Вынікі галасавання ад кожнага сябра журы ці іншай нацыі будуць аб’яднаны для атрымання агульнага рэйтынгу ад першага да апошняга месца. Акрамя таго, вынікі тэлегаласавання будуць інтэрпрэтаваны як поўны рэйтынг з улікам поўнага выніку тэлегаласавання, а не толькі 10 лепшых. Спалучэнне поўнага рэйтынгу журы і рэйтынгу тэлегаласавання будзе вырабляць агульны рэйтынг усіх канкуруючых запісаў. Песня якая атрымае самую высокую адзнаку атрымае 12 балаў, у той час як лепшае дзясятае месца атрымае 1 бал.

Вядучыя

17 кастрычніка 2012 года Марцін Эстэрдаль у інтэрв'ю шведскай газеце «Dagens Nyheter» паведаміў, што SVT плануе на конкурсе 2013 года мець толькі аднаго вядучага, у адрозненне ад папярэдніх гадоў правядзення, калі вядучых было трое. Апошні раз адным вядучым конкурс праводзіўся ў 1995 года.[27][28] Афіцыйнай тэлевядучай конкурсу стала Петра Медэ якая была абвешчана 28 студзеня 2013 года.[29]

Графічны дызайн

17 студзеня 2013 года, падчас размеркавання ўдзельнікаў па паўфіналах, афіцыйны вяшчальнік конкурсу «EBU» прадэманстраваў графічны дызайн, створаны брэндынгавым агенцтвам «Happy F&B» для конкурсу 2013 года, паказваючы форму матылька і лозунг «We Are One» (бел.: Мы адзіныя). Матылёк мае мноства кветкаў і тэкстураў, ён таксама ўяўляе нешта тое маленькае, якое можа пачаць магутныя і вялікія рухі, вядомае як эфект матылька, паказваючы што ўзмах ад аднога матылька можа пачаць ураган.[30][31]

Продаж квіткоў

11 ліпеня 2012 года шоў-прадзюсар конкурсу Крыстар Б'ёркман параіў фанатам Еўрабачання ўстрымацца ад куплі квіткоў, якія знаходзіліся некаторы час у звароце. Ён заявіў, што планіроўка арэны яшчэ не завершана, а продаж афіцыйных квіткоў яшчэ не пачаўся.[32]

Заява была зроблена пасля таго, як шведскі вэб-сайт «Biljett Nu» пачаў прадаваць квіткі на конкурс. Кошт на такі квіток складаў 5 000—7 000 шведскіх кронаў. Пазней гэтыя квіткі выключылі з продажу.[33]

21 лістапада 2012 года тэлеканал «SVT» афіцыйна абвясціў пра пачатак старту продажу квіткоў, якія можна набыць ужо цяпер.[34][35]

Фундатары

Афіцыйнымі фундатарамі трансляцыі з’яўляюцца тэлекамунікацыйная кампанія сотавай сувязі «TeliaSonera»[36], нямецкая касметычная кампанія «Schwarzkopf»[37], сетка супермаркетаў «ICA» і «Tetra Pak» і шведская касметычная кампанія «IsaDora».[38][39]

Правядзенне

Лёсаванне

3 студзеня 2013 года было абвешчана, што размеркаванне на паўфіналы будзе праведзена 17 студзеня 2013 года ў старой зале горада Мальмё.[40] Краіны-ўдзельніцы, за выключэннем Даніі, Нарвегіі і Ізраілю ў тым ліку краінаў «Вялікай пяцёркі» былі аўтаматычна размеркаваны на два паўфіналу і фінал, астатнія краіны былі падзелены на 5 кошыкаў.[41] 18 студзеня 2013 года стала вядома што размеркаванне парадкавых нумароў выступу ўдзельнікаў будзе вырашана і прадстаўлена ў красавіку 2013 года.[42]

Удзельнікі

21 снежня 2012 года быў абвешчаны канчатковы спіс удзельнікаў міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2013», які складаецца з 39 краінаў, што пацвердзілі свой удзел.[43]

Паўфіналісты

Першы паўфінал

У першым паўфінале галасуюць Вялікабрытанія, Італія і Швецыя. 10 краін, якія выйшлі ў фінал вылучаны аранжавым колерам.

Больш інфармацыі №, Краіна ...
[44] Краіна[45] Мова Артыст Песня Пераклад Месца Балы
01 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Англійская Наталля Келі «Shine» «Ззяй» 14 27
02 Сцяг Эстоніі Эстонія Эстонская Біргіт Ыйгемеэль «Et uus saaks alguse» «Новы пачатак» 10 52
03 Сцяг Славеніі Славенія Англійская Ханна «Straight Into Love» «Прама ў каханне» 16 8
04 Сцяг Харватыі Харватыя Харвацкая «Klapa s mora» «Mižerja» «Смутак» 13 38
05 Сцяг Даніі Данія Англійская Эмілі дэ Форэст «Only Teardrops» «Толькі кроплі слёзаў» 1 167
06 Сцяг Расіі Расія Англійская Дзіна Гарыпава «What If» «Што калі» 2 156
07 Сцяг Украіны Украіна Англійская Злата Огневіч «Gravity» «Прыцягненне» 3 140
08 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Англійская Анук «Birds» «Птушкі» 6 75
09 Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя Чарнагорская «Who See» і Ніна Жіжыч «Igranka» «Вечарынка» 12 41
10 Сцяг Літвы Літва Англійская Андрус Паявіс «Something» «Штосьці» 9 53
11 Сцяг Беларусі Беларусь Англійская Алена Ланская «Solayoh» «Салэа» 7 64
12 Сцяг Малдовы Малдова Румынская Алена Мун «O mie» «Тысяча» 4 95
13 Сцяг Ірландыі Ірландыя Англійская Раян Долан «Only Love Survives» «Выжыве толькі каханне» 8 54
14 Сцяг Кіпра Кіпр Грэцкая Дэспіна Алімпіу «An Me Thimase» (Αν Με Θυμάσαι) «Калі ты памятаеш мяне» 15 11
15 Сцяг Бельгіі Бельгія Англійская Раберта Белароса «Love Kills» «Каханне забівае» 5 75
16 Сцяг Сербіі Сербія Сербская «Moje 3» «Ljubav je svuda» (Љубав је свуда) «Каханне паўсюль» 11 46
Закрыць

Другі паўфінал

У першым паўфінале галасуюць Германія, Іспанія і Францыя. 10 краін, якія выйшлі ў фінал вылучаны аранжавым колерам.

Больш інфармацыі №, Краіна ...
[44] Краіна[45] Мова Артыст Песня Пераклад Месца Балы
01 Сцяг Латвіі Латвія Англійская «PeR» «Here We Go» «Паехалі» 17 13
02 Сцяг Сан-Марына Сан-Марына Італьянская Валянціна Манэта «Crisalide (Vola)» «Лялячка (Ляці)» 11 47
03 Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія Македонская, Цыганская Эсма і Влатко «Pred da se razdeni» (Пред да се раздени) «Перад усходам сонца» 16 28
04 Сцяг Азербайджана Азербайджан Англійская Фарыд Мамедаў «Hold Me» «Трымай мяне» 1 139
05 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Англійская Крыста Сіегфрыдс «Marry Me» «Ажаніся на мне» 9 64
06 Сцяг Мальты Мальта Англійская Джанлука Безіна «Tomorrow» «Заўтра» 4 118
07 Сцяг Балгарыі Балгарыя Балгарская Еліца Тадорава і Стаян Янкулаў «Samo shampioni» (Само шампиони) «Толькі чэмпіёны» 12 45
08 Сцяг Ісландыі Ісландыя Ісландская Эйтоур Інгі Гюнлейгсон «Eg a lif» «У мяне ёсць жыццё» 6 72
09 Сцяг Грэцыі Грэцыя Грэцкая «Koza Mostra» і Агафонас Якавідыс «Alcohol Is Free» «Бясплатны алкаголь» 2 121
10 Сцяг Ізраіля Ізраіль Іўрыт Моран Мазар «Rak bishvilo» (רק בשבילו) «Толькі для яго» 14 40
11 Сцяг Арменіі Арменія Англійская «Dorians» «Lonely Planet» «Самотная планета» 7 69
12 Сцяг Венгрыі Венгрыя Венгерская ByeAlex «Kedvesem» «Каханая» 8 66
13 Сцяг Нарвегіі Нарвегія Англійская Маргарэт Бергер «I Feed You My Love» «Падсілкоўваю цябе каханнем» 3 120
14 Сцяг Албаніі Албанія Албанская Адрыян Лулгюрай і Бледар Сейко «Identitet» «Ідэнтычнасць» 15 31
15 Сцяг Грузіі Грузія Англійская Надзі Тацішвілі і Сафі Гелавані «Waterfall» «Вадаспад» 10 63
16 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя Англійская «Takasa» «You and Me» «Ты і я» 13 41
17 Сцяг Румыніі Румынія Англійская Чэзар «It's My Life» «Гэта маё жыццё» 5 83
Закрыць

Фіналісты

Больш інфармацыі №, Краіна ...
Краіна Мова Артыст Песня Пераклад Месца Балы
01 Сцяг Францыі Францыя Французская Амандзін Буржуа «L’enfer et moi» «Пекла і я» 23 14
02 Сцяг Літвы Літва Англійская Андрус Паявіс «Something» «Штосьці» 22 17
03 Сцяг Малдовы Малдова Румынская Алена Мун «O mie» «Тысяча» 11 71
04 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Англійская Крыста Сіегфрыдс «Marry Me» «Ажаніся на мне» 24 13
05 Сцяг Іспаніі Іспанія Іспанская, Англійская «El Sueno de Morfeo» «Contigo hasta el final» «З табою да самага канца» 25 8
06 Сцяг Бельгіі Бельгія Англійская Раберта Белароса «Love Kills» «Каханне забівае» 12 71
07 Сцяг Эстоніі Эстонія Эстонская Біргіт Ыйгемеэль «Et uus saaks alguse» «Новы пачатак» 20 19
08 Сцяг Беларусі Беларусь Англійская Алена Ланская «Solayoh» «Салэа» 16 48
09 Сцяг Мальты Мальта Англійская Джанлука Безіна «Tomorrow» «Заўтра» 8 120
10 Сцяг Расіі Расія Англійская Дзіна Гарыпава «What If» «Што калі» 5 174
11 Сцяг Германіі Германія Англійская «Cascada» «Glorious» «Хвалебныя» 21 18
12 Сцяг Арменіі Арменія Англійская «Dorians» «Lonely Planet» «Самотная планета» 18 41
13 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Англійская Анук «Birds» «Птушкі» 9 114
14 Сцяг Румыніі Румынія Англійская Чэзар «It's My Life» «Гэта маё жыццё» 13 65
15 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Англійская Боні Тайлер «Believe in Me» «Павер у мяне» 19 23
16 Сцяг Швецыі Швецыя Англійская Робін Шэрнберг «You» «Ты» 14 62
17 Сцяг Венгрыі Венгрыя Венгерская ByeAlex «Kedvesem» «Каханая» 10 84
18 Сцяг Даніі Данія Англійская Эмілі дэ Форэст «Only Teardrops» «Толькі кроплі слёзаў» 1 281
19 Сцяг Ісландыі Ісландыя Ісландская Эйтоур Інгі Гюнлейгсон «Eg a lif» «У мяне ёсць жыццё» 17 47
20 Сцяг Азербайджана Азербайджан Англійская Фарыд Мамедаў «Hold Me» «Трымай мяне» 2 234
21 Сцяг Грэцыі Грэцыя Грэцкая «Koza Mostra» і Агафонас Якавідыс «Alcohol Is Free» «Бясплатны алкаголь» 6 152
22 Сцяг Украіны Украіна Англійская Злата Огневіч «Gravity» «Прыцягненне» 3 214
23 Сцяг Італіі Італія Італьянская Марка Менгоні «L'essenziale» «Самае галоўнае» 7 126
24 Сцяг Нарвегіі Нарвегія Англійская Маргарэт Бергер «I Feed You My Love» «Падсілкоўваю цябе каханнем» 4 191
25 Сцяг Грузіі Грузія Англійская Надзі Тацішвілі і Сафі Гелавані «Waterfall» «Вадаспад» 15 50
26 Сцяг Ірландыі Ірландыя Англійская Раян Долан «Only Love Survives» «Выжыве толькі каханне» 26 5
Закрыць

Вяртанне

  • Сцяг Арменіі Арменія — Пасля адмовы ад удзелу ў сувязі з заявай шэрагу артыстаў з патрабаваннем пра адмову ад удзелу ў 2012 года, Арменія абвясціла пра сваё вяртанне ў конкурс.[8]

Адмова ад удзелу

  •  Андора — Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюза прэм'ер-міністр Андоры Антоні Марці Петыт заявіў, што Андора не вернецца на «Еўрабачанне» 2013 года з-за скарачэння фінансавых інвестыцый[46].
  • Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна — 14 снежня 2012 года баснійская тэлекампанія BHRT абвясціла пра адмову ад удзелу ў конкурсе Еўрабачанне 2013 з-за фінансавых чыннікаў.[9]
  • Сцяг Люксембурга Люксембург — 13 верасня 2012 года, мясцовы тэлеканал «RTL Tele Letzebuerg» афіцыйна абвясціў, што Люксембург не вернецца на конкурс у 2013 годзе. Чыннікам стаў недахоп працоўных рэсурсаў і скарачэнне бюджэту краіны.[47]
  • Сцяг Марока Марока — 20 верасня 2012 года мараканская тэлерадыёкампанія «SNRT» афіцыйна адмовілася ад вяртання на конкурс. Чыннікі адмовы абвешчаны не былі.[48]
  • Сцяг Манака Манака — 24 верасня 2012 года мясцовы тэлеканал «Tele Monte Carlo» афіцыйна заявіў пра адмову Манака ад удзелу ў 2013 годзе. Чыннік адмовы не быў абвешчаны.[49]
  • Сцяг Польшчы Польшча — 22 лістапада 2012 года польскі тэлеканал «TVP» афіцыйна абвясціў пра адмову ад вяртання на конкурс па невядомым чынніку.[50]
  • Сцяг Партугаліі Партугалія — 22 лістапада 2012 года партугальскі тэлеканал «RTP» афіцыйна заявіў пра адмову Партугаліі ад удзелу ў 2013 годзе. Чыннік адмовы не быў абвешчаны.[10]
  • Сцяг Славакіі Славакія — 4 снежня 2012 года славацкі тэлеканал «STV» афіцыйна абвясціў пра адмову Славакіі ад удзелу ў 2013 годзе. Чыннік адмовы не быў абвешчаны.[12]
  • Сцяг Турцыі Турцыя — 14 снежня 2012 года мясцовы тэлеканал «TRT» афіцыйна абвесціў пра сыход Турцыі з конкурсу 2013 года. Чыннікам з’яўляецца незадаволенасць існаю сістэмаю галасавання і статусу краінаў «Вялікай пяцёркі».[11]
  •  Чэхія — Прадстаўнікі чэшскай тэлерадыёкампаніі адмовіліся ад удзелу ў сувязі з адсутнасцю цікавасці да конкурсу, не выключаючы, аднак, магчымасці вяртання ў 2014 годзе.[51]

Дэбют, які не адбыўся

  •  Ліхтэнштэйн — Па старшыні часткі мясцовай тэлекампаніі «1FLTV» Петэра Келбеля, з-за непадавання ўрадам неабходных субсідыяў, у краіны няма шанцаў для ўдзелу на Еўрабачанні ў найблізкія гады[52]. Пазней, 17 верасня 2012 года, было канчаткова прынята рашэнне, па якім карлікавая дзяржава не будзе дэбютаваць на конкурсе ў Мальмё.[53]

Выканаўцы, якія вярнуліся

Што выступалі як паўнавартасныя выканаўцы

Якія выступалі як бэк-вакалісты

Іншыя прэміі

Прэмія OGAE

OGAE (фр.: Organisation Generale des Amateurs de l'Eurovision; англ.: General Organisation of Eurovision Fans) з’яўляецца адным з найбуйнейшых міжнародных фан-клубаў конкурсу Еўрабачанне. Ён мае філіялы па ўсёй Еўропе.[54] Утвораны ў 1984 годзе ў Фінляндыі.[55] Усе краіны, якія хоць раз прымалі ўдзел у Еўрабачанні, могуць мець свае ўласныя прэміі ОГАЕ. Краіны, якія не маюць свайго ўласнага фан-клуба, з 2004 года аб’яднаны ў агульную арганізацыю «OGAE Rest of World». Кожны год арганізацыя фармулюе чатыры некамерцыйных конкурсы — конкурс песні, «Другі шанец», відэаконкурс і конкурс аўтарскай песні.[54]

Традыцыйна ўсе еўрапейскія ОГАЕ фан-клубы ўладкоўваюць апытанне, падчас якіх і выяўляецца пераможца. Пяцёрка лепшых песняў па версіі ОГАЕ прадстаўлена ў табліцы:[56]

Больш інфармацыі Краіна, Песня ...
Краіна Песня Выканавец(і) Кампазітар(ы) Вынік
Сцяг Даніі Данія «Only Teardrops» Эмілі дэ Форэст Ліза Кейбл, Юлія Фабрын Якабсан, Томас Стэнгаард 374
Сцяг Сан-Марына Сан-Марына «Crisalide (Vola)» Валянціна Манэта Маўро Балестры, Ральф Зігель 282
Сцяг Нарвегіі Нарвегія «I Feed You My Love» Маргарэт Бергер Карын Парк, «Machopsycho» 269
Сцяг Германіі Германія «Glorious» «Cascada» Ян Пайфер, Мануэль Реўтэр, Андрэс Балінас, Тоні Карнэлісэн 195
Сцяг Італіі Італія «L'essenziale» Марка Менгоні Марка Менгоні, Раберта Казаліна, Франчэска Дэ Бенедзеціс 177
Закрыць

Прэмія Марсэля Безансона

Прэмія Марсэля Безансона была створана падчас Еўрабачання 2002 у Таліне (Эстонія) шведскім прадзюсарам і прадстаўніком Швецыі на Еўрабачанні 1992 Крыстэнам Б'ёркманам і ўдзельнікам гурта «Herreys», які перамог на Еўрабачанні ў 1984 годзе, у гонар стваральніка конкурсу Еўрабачанне Марсэля Безансона. Прэмія даецца ў трох катэгорыях: прэмія прэсы, прэмія кампазітараў і прэмія ўдзельнікаў. Вынікі конкурсаў 2013 год прыведзены ў табліцы:

Больш інфармацыі Катэгорыя, Краіна ...
Катэгорыя Краіна Песня Выканавец Кампазітар(ы)
Прэмія прэсы Сцяг Грузіі Грузія «Waterfall» Надзі Тацішвілі і Сафі Гелавані Томас Густафсан
Прэмія кампазітараў Сцяг Швецыі Швецыя «You» Робін Штэрнберг Робін Шернберг, Лінеа Деб, Джой Деб, Якім Харэстад Хаукаас
Прэмія ўдзельнікаў Сцяг Азербайджана Азербайджан «Hold Me» Фарыд Мамадаў Джон Балард, Ральф Чарлі
Закрыць

Вяшчальнікі

  1. Сцяг Сан-Марына Сан-Марына — Джон Кенедзі О'Конар
  2. Сцяг Швецыі Швецыя — Ёхіо
  3. Сцяг Албаніі Албанія — Андры Ксаху
  4. Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды — Корнальд Маас
  5. Сцяг Аўстрыі Аўстрыя — Катарына Белавіч
  6. Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія — Скот Мілз
  7. Сцяг Ізраіля Ізраіль — Офер Нахшон
  8. Сцяг Сербіі Сербія — Мая Нікаліч
  9. Сцяг Украіны Украіна — Маціас
  10. Сцяг Венгрыі Венгрыя — Эва Навадомскі
  11. Сцяг Румыніі Румынія — Соня Аргінт
  12. Сцяг Малдовы Малдова — Алівія Фуртуна
  13. Сцяг Азербайджана Азербайджан — Таміла Шырынава
  14. Сцяг Нарвегіі Нарвегія — Туджы (прадстаўнік Нарвегіі на «Еўрабачанні 2012»)
  15. Сцяг Арменіі Арменія — Андрэ (прадстаўнік Арменіі на «Еўрабачанні 2006»)
  16. Сцяг Італіі Італія — Федэрыка Джэнціле
  17. Сцяг Фінляндыі Фінляндыя — Крысцііна Велер
  18. Сцяг Іспаніі Іспанія — Інес Пас
  19. Сцяг Беларусі Беларусь — Дар’я Домрачава
  20. Сцяг Латвіі Латвія — Анмары (прадстаўніца Латвіі на «Еўрабачанні 2012»)
  21. Сцяг Балгарыі Балгарыя — Яана Драгнева
  22. Сцяг Бельгіі Бельгія — Барбара Луіс
  23. Сцяг Расіі Расія — Алсу (прадстаўніца Расіі на «Еўрабачанні 2000», савядучая «Еўрабачання 2009»)
  24. Сцяг Мальты Мальта — Эма Хікі
  25. Сцяг Эстоніі Эстонія — Рольф Руусалу
  26. Сцяг Германіі Германія — Лена (прадстаўніца Германіі на «Еўрабачанні 2010» і «Еўрабачанні 2011»)
  27. Сцяг Ісландыі Ісландыя — Марыя Сігнур Хільмарсдоцір
  28. Сцяг Францыі Францыя — Марын Вігнес
  29. Сцяг Грэцыі Грэцыя — Адрыяана Маганія
  30. Сцяг Ірландыі Ірландыя — Нікі Бірн
  31. Сцяг Даніі Данія — Сафі Ласен-Кальке
  32. Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя — Івана Себек
  33. Сцяг Славеніі Славенія — Андрэа
  34. Сцяг Грузіі Грузія — Ліза Ціклаўры
  35. Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія — Дзімітар Атанасоўскі
  36. Сцяг Кіпра Кіпр — Лукас Хаматсас
  37. Сцяг Харватыі Харватыя — Уршуля Толь
  38. Сцяг Швейцарыі Швейцарыя — Мелані Фрэйманд
  39. Сцяг Літвы Літва — Ігнас Крупавічус

Каментатары

Зноскі

  1. Gothenburg wants to host Eurovision 2013 — Goteborg Daily(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 12 мая 2013.
  2. Just one presenter for 2013 Eurovision(недаступная спасылка). Sveriges Radio. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2015. Праверана 1 лістапада 2012.
  3. Malmo: Just one presenter in 2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2015. Праверана 1 лістапада 2012.
  4. Happy F&B the agency to create the 2013 look. ESCToday.com. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2012. Праверана 1 лістапада 2012.
  5. CEO of the ticket company selling nonexistent tickets arrested | ESC Webs(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014. Праверана 12 мая 2013.
  6. Eurovision Fanclub Network. Праверана 15 June 2012.
  7. Club History(нявызн.)(недаступная спасылка). OGAE FInland (5 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2012. Праверана 17 June 2012.
  8. OGAE International. OGAE 2013 Results. OGAE (19 красавіка 2013). Праверана 19 April 2013.
  9. „ESC 2013 Ylen kanavilla“(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2014. Праверана 12 мая 2013.
  10. «Drugi program HTV» Архівавана 5 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.