Лізавета Венгерская, Лізавета Цюрынгская (7 ліпеня 1207 — 17 лістапада 1231, Марбург, ням.: St. Elisabeth von Thüringen, венг.: Árpád-házi Szent Erzsébet) — прынцэса з дынастыі Арпадаў, дачка венгерскага караля Андраша II, ландграфіня Цюрынгіі, каталіцкая святая, францысканская тэрцыярка.

Хуткія факты Лізавета Венгерская, Дата нараджэння ...
Лізавета Венгерская
Thumb
Дата нараджэння 7 ліпеня 1207
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1231 (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Кананізавана 1235
У ліку canonized saint[d]
Дзень памяці 17 лістапада
Заступніца фанцысканцы-тэрцыярыі, медработнікі, члены дабрачынных таварыстваў, Цюрынгія
Атрыбуты ружы ў хвартуху, хлеб, раздаваны жабракам
Падзвіжніцтва справы міласэрнасці
Бацька Андраш II
Маці Гертруда Меранская[d]
Дзеці Sophie of Thuringia, Duchess of Brabant[d], Hermann II[d] і Gertrude of Aldenberg[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Лізавета Венгерская з ружамі

Прынцэса Лізавета нарадзілася 7 ліпеня 1207 года, паводле адных крыніц у Браціславе[2][3], згодна з іншымі ў Шарашпатаку[4][5]. Яна была трэцім дзіцём Андраша II і яго першай жонкі Гертруды. З чатырох гадоў Лізавета жыла пры двары ландграфаў Цюрынгіі ў Марбургу і замку Вартбург каля Айзенаха, і разглядалася як будучая жонка прынца Людвіга[удакладніць]. Калі Лізавеце споўнілася 14, яна і Людвіг, які да таго часу стаў правіцелем Цюрынгіі, звянчаліся. Шлюб аказаўся шчаслівым, Людвіг і Лізавета мелі трох дзяцей: Германа, Сафію і Гертруду.

У 1223 годзе манахі-францысканцы пазнаёмілі Лізавету з ідэаламі бядноты і міласэрнасці, якія прапаведаваў ордэн. Францысканства моцна ўзрушыла Лізавету, і яна рашыла жыць паводле яго духу, дапамагаючы бедным і жабракам. Вялікі ўплыў на Лізавету займеў Конрад Марбургскі, суворы прапаведнік крыжовых паходаў і інквізітар. У Айзенаху дзякуючы ландграфіні была пабудавана вялікая бальніца для бедных. Увесь свой вольны час Лізавета аддавала служэнню гаротным. У малітоўных вобразах яна паказана ў атачэнні жабракоў і калек, якія чакаюць ацалення.

Некаторыя крыніцы кажуць, што яе муж быў грубым і бессардэчным, дакараў жонку за тое, што яна марнатравіць грошы і ежу, забараняў ёй займацца дабрачыннасцю, пасля таго, як з’явілася чутка, што ландграфіня хоча прадаць замак, каб дапамагчы гаротным. У жыціі Лізаветы расказана, як аднойчы муж сустрэў яе на вуліцы, калі яна несла хлеб у хвартуху, каб перадаць яго жабракам. Калі ён раскрыў хвартух, каб паглядзець, што ў ім, то пабачыў многа руж. (Гэтая ж легенда, запазычаная жыхарамі Іспаніі і Партугаліі, была дастасавана да яе траюраднай пляменніцы Ізабелы Партугальскай, гл. Цуд з ружамі).

Легенда аб міласэрнасці Лізаветы кажа, што аднойчы яна паклала пракажонае дзіцянё ў свой ложак. Яе муж, вярнуўшыся дадому, гнеўна адкінуў пакрывала і знайшоў не хворае дзіця, а Немаўля Ісуса, якое ляжала там. Пасля гэтых цудаў, згодна з паданнем, ландграф дазволіў жонцы працягваць дабрачыннасць.

Іншыя крыніцы падаюць ганіцелямі Лізаветы прыдворных, якія кпілі з яе, і распаўсюджвалі аб ёй плёткі яшчэ тады, калі яна жыла пры двары як нявеста спадкаемцы. Да кааліцыі прыдворных нібыта належала і Сафія, маці Людвіга, якая ў сапраўднай гісторыі клапацілася аб Лізавеце. Сам Людвіг абараняў жонку ад паклёпаў, удзельнічаў у яе дабрачынных справах, падзяляў яе пабожнасць.

Thumb
Кірха Св. Лізаветы ў Марбургу
Thumb
Паштовая марка ФРГ, прысвечаная Лізавеце Венгерскай, 1961, 7 пфенігаў (Скот 825)

У 1226 Людвіг ад’ехаў у Крэмону, дзе прадстаўляў імператара Фрыдрыха II у рэйхстагу Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Лізавета прыняла ў свае рукі кіраванне ў Цюрынгіі, дзе лютаваў голад і эпідэміі, выкліканыя моцнай паводкай. На дапамогу тым, хто апынуўся ў нястачы, пайшлі нават уласныя строі каралевы і царкоўнае начынне.

Праз год Людвіг прыняў удзел у шостым крыжовым паходзе, але ў італьянскім горадзе Атранта захварэў на чуму і памёр. Пасля яго смерці рэгентам пры малалетнім Герману стаў яго дзядзька, брат Людвіга — Генрых. Лізавета была аддалена ад двара, але не вярнулася ў Венгрыю і не пайшла ў манастыр. Замест гэтага яна дала зарок бясшлюбнасці і рашыла служыць гаротным, уступіла ў трэці францысканскі ордэн і стала, такім чынам, першай францысканскай тэрцыяркай Германіі.

У 1228 годзе яна заснавала ў Марбургу бальніцу для бедных, дзе працавала нароўні з іншымі. Яна даглядала хворых, а ў астатні час збірала міласціну для бальніцы. 17 лістапада 1231 года Лізавета памерла ў Марбургу, маючы ўсяго толькі 24 гады.

Шанаванне

У 1235 годзе Папа Рыгор IX кананізаваў Лізавету Венгерскую.

У часы рэфармацыі, у 1539 годзе рэшткі святой Лізаветы былі захоплены і апаганены, але праз некалькі гадоў былі вернуты ў Марбург. Цяпер рэшткі святой заховаюцца таксама ў Вене, Бруселі, Вітэрба і ў царкве Святой Цэцыліі (Дзюсельдорф-Бенрат). Лізавета Венгерская лічыцца апякункай францысканцаў-тэрцыярыяў, медыцынскіх работнікаў, пекараў і членаў дабрачынных таварыстваў.

Памяць святой Лізаветы Венгерскай у Каталіцкай царкве — 17 лістапада.

Лізавета асабліва ўшановаецца ў Германіі, лічыцца апякункай Цюрынгіі і Гесена. Яе воблік шырока распаўсюджаны ў мастацтве Паўночнай Еўропы. Для Францысканцаў-тэрцыярыяў яна з’яўляецца сімвалам жаночай міласэрнасці і фігуруе ў творах італьянскіх мастакоў гэтага ордэна.

У гонар Лізаветы Венгерскай асвечаны знакаміты Блакітны касцёл у Браціславе і іншыя храмы. На Беларусі ёсць касцёл св. Лізаветы ў мястэчку Падароск Ваўкавыскага раёна.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 31 жніўня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649'></a>
  2. St. Elizabeth of Hungary//Catholic Encyclopedia(недаступная спасылка)
  3. Елизавета Венгерская//Католическая энциклопедия. Изд. францисканцев. Т. 1
  4. Thorsten Albrecht and Rainer Atzbach. Elizabeth von Thüringen: leben und Wirkung in kunst und Kultureschichte (Petersberg: Michael Imhof Verlag. 2007), 7.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.