Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпапуляцыя — працэс скарачэння колькасці насельніцтва той ці іншай краіны, часцей за ўсё з прычыны яго вымірання, г.зн. ўстойлівага перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю. Дэпапуляцыя можа адбывацца натуральным шляхам пры ўстойлівым перавышэнні смяротнасці над нараджальнасцю, што назіраецца ў настояшее час у шэрагу развітых краін (Германія, Іспанія, у меншай меры Францыя і інш.), а таксама ў выніку стыхійных бедстваў, напрыклад засух або эпідэмій. Дэпапуляцыя можа быць наступствам войнаў.
У гістарычным мінулым з’явы дэпапуляцыі былі выкліканыя, галоўдным чынам, рэзкім павышэннем смяротнасці з прычыны эпідэмій, кровапралітных войнаў, голаду і да т. п. У наш час у эканамічна развітых краінах з прасунутай сістэмай аховы здароўя дэпапуляцыя звязана, перш за ўсё, са зніжэннем нараджальнасці, пераходам ад традыцыйнай для мінулых эпох шматдзетнай сям’і да маладзетнай (1-2 дзіцяці), што недастаткова для замяшчэння пакаленняў.
Пераадоленне дэпапуляцыі звычайна вядзецца шляхам спецыяльнай дэмаграфічнай палітыкі — стратэгіі, нацэленай на зніжэнне смяротнасці (шляхам развіцця аховы здароўя і да т.п.) і на павышэнне нараджальнасці (шляхам яе матэрыяльнага стымулявання); у некаторых краінах (напрыклад, Германіі) шляхам прыцягнення імігрантаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.