Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкларацыя Бальфура 1917 года — афіцыйны ліст, датаваны 2 лістапада 1917 года, ад міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Артура Бальфура да лорда Уолтэру Ротшыльду, прадстаўніку брытанскай яўрэйскай абшчыны, для перадачы Сіянісцкай федэрацыі Вялікабрытаніі.
Міністэрства замежных спраў, 2 лістапада 1917 года
Паважаны лорд Ротшыльд,
Маю гонар перадаць Вам ад імя ўрада Яго Вялікасці наступную дэкларацыю, у якой выражаецца спачуванне сіянісцкім памкненням яўрэяў, прадстаўленую на разгляд кабінета міністраў і ім ухваленую:
«Урад Яго Вялікасці з ухваленнем разглядае пытанне пра стварэнне ў Палесціне нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа, і прыкладзе ўсе высілкі для садзейнічання дасягненню гэтай мэты; пры гэтым ясна мяркуецца, што не павінна здзяйсняцца ніякіх дзеянняў, якія маглі б парушыць грамадзянскія і рэлігійныя правы існых неяўрэйскіх абшчын у Палесціне або правы і палітычны статус, якімі карыстаюцца яўрэі ў любой іншай краіне».
Я быў бы вельмі ўдзячны Вам, калі б Вы давялі гэту Дэкларацыю да ведама Сіянісцкай федэрацыі.
Шчыра Ваш,
Артур Джэймс Бальфур.
— Дэкларацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 года
Паводле слоў Ллйд Джорджа, «…дэкларацыя Бальфура не з'яўляецца простым актам міласэрнасці. Варта зразумець, што гаворка ідзе пра здзелку ў абмен… на падтрымку яўрэямі ўсяго свету справы саюзнікаў»[1]
Сярод магчымых мэт выдання дэкларацыі зваліся:
У лютым 1918 г. пра сваю згоду з «Дэкларацыяй» заявіла Францыя, 9 мая 1918 г. — Італія, 31 жніўня 1918 г. яе ўхваліў прэзідэнт ЗША Вільсан, а затым, 30 чэрвеня 1922 г., кангрэс ЗША[1].
24 красавіка 1920 г. на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бальфура» была зацверджана саюзнікамі як аснова паваеннага ўрэгулявання ў Палесціне, а 24 ліпеня 1922 г. уключана ў тэкст мандата Вялікабрытаніі на Палесціну, зацверджанага «Лігай Нацый». У 1945 годзе, калі замест «Лігі Нацый» была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, у яе статут уводзіцца артыкул пра захаванне ў сіле ўсіх мандатаў «Лігі Нацый»[3]. Гэты прынцып быў пацверджаны і Гаагскім міжнародным судом. Такім чынам, «Дэкларацыя Бальфура» працягнула сваё дзеянне і пасля ўтварэння ААН.
Тэкст дэкларацыі Бальфура не ўтрымлівае згадвання Іерусаліма і межаў Палесціны, якая ў тыя гады не з'яўлялася самастойнай палітычнай, адміністрацыйнай ці геаграфічнай адзінкай. Гэта нявызначанасць стала ў далейшым крыніцай розначытанняў у трактоўках дэкларацыі[4]. Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага ў канцы 2004 года ў розных краінах свету сярод 24 тысяч прадстаўнікоў арабскай інтэлігенцыі, якія маюць універсітэцкія дыпламы і актыўна карыстаюцца інтэрнэтам, «Дэкларацыя Бальфура» з'яўляецца «самым жудасным дакументам мінулага тысячагоддзя»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.