беларуская літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.
Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэння павінен мець не больш за 35 поўных гадоў [1].
Заснаваная ў снежні 2010 г. Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў з удзелам расійскага бізнесоўца беларускага паходжання Паўла Бераговіча[2].
Год | Паэзія | Проза | Мастацкі пераклад |
---|---|---|---|
2011 | Віталь Рыжкоў | Наталка Харытанюк | Наста Лабада |
2012 | Антон Францішак Брыль | Віктар Марціновіч | часопіс ПрайдзіСвет |
2013 | Андрэй Адамовіч | Юлія Шарова | Ганна Янкута |
2014 | Уладзь Лянкевіч | Кацярына Ааро | Кацярына Маціеўская і Серж Мядзведзеў |
2015 | Таццяна Нядбай | Аляксей Палачанскі | - |
2016 | Святлана Рогач | Анатоль Івашчанка | - |
2017 | Міхал Бараноўскі | Андрусь Горват | Адэля Дубавец |
2018 | - | Зараслава Камінская | Ганна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Бінкевіч |
2019 | Галіна Сіўчанка | Дар’я Трайдэн | Паўліна Вітушчанка |
У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзнік скандал па выніках уручэння літаратурнай прэміі «Дэбют». На цырымоніі ўручэння прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэнне журы зняважлівым да іх. Пасля інцыдэнту паэт Алесь Плотка, які ўвайшоў у шорт-ліст прэміі, звярнуўся да арганізатараў конкурсу, «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментыраваў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[3].
Павел Анціпаў распавёў, што ў 2012 годзе ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць прэмію:
«Справа ў тым, што, «Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было[4] (руск.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.