From Wikipedia, the free encyclopedia
Дар’я Міхайлаўна Трайдэн (нар. 4 сакавіка 1995, Гродна) — беларуская пісьменніца.
Дар'я Трайдэн | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка |
Прэміі |
Дэбют (2019) |
Нарадзілася 4 сакавіка 1995 года ў Гродне. Жыве ў Мінску.
У 2017 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка (міжнародная)», у 2018 годзе — другі курс «Школы маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Феміністка і ЛГБТ-актывістка, у 2016 годзе была піяршчыцай і адной з арганізатарак квір-фестывалю DOTYK, пазней — каардынатаркай інфармацыйнага і культурнага кірункаў ініцыятыўнай групы «Ідэнтычнасць і права»[2].
Піша вершы і прозу на рускай і беларускай мовах.
Друкавалася ў літаратурных часопісах «Маладосць», «Новый мир», «ПрайдзіСвет», альманахах «Паміж» і «Першацвет», часопісе PARTisan[3].
У 2018 годзе выпусціла зборнік апавяданняў на беларускай мове «Крыштальная ноч»[4][5].
У 2018 годзе стала лаўрэаткай Міжнароднага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «проза»[6].
У 2019 годзе атрымала за кнігу «Крыштальная ноч» прэмію «Дэбют» Беларускага ПЭН-цэнтра[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.