Дыялектызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыялекты́зм — слова або словазлучэнне якога-небудзь дыялекту (гаворкі), ужытае ў літаратурнай мове. У літаратуры дыялектызмы ўжываюцца для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў. Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назваў якіх няма ў літаратурнай мове. У такім выпадку яны праз творы мастацкай літаратуры трапляюць у літаратурную мову, узбагачаюць, садзейнічаюць яе развіццю. Злоўжыванне дыялектызмамі вядзе да зацямнення сэнсу твора.
Літаратура
- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.