From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці — дыскрымінацыя, гэта значыць парушэнне роўнасці правоў і роўнасці магчымасцей людзей па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці, якое не мае разумнага абгрунтавання.[1] Апублікаваныя ў 2007 годзе Джак’якарцкія прынцыпы ўжывання міжнародна-прававых нормаў аб правах чалавека ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці прылічваюць да дыскрымінацыі па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці любую дыскрымінацыю, якая ўключае «адрозненне, выключэнне, абмежаванне або перавагу, заснаваную на сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці, якая ставіць мэтай або з'яўляецца следствам знішчэнне ці прымяншэнне права на роўнасць перад законам ці роўную абарону з боку закона, або прызнання, выкарыстання ці ажыццяўлення на роўных пачатках усіх правоў чалавека і асноўных свабод».[2]
Прыкладамі дыскрымінацыі па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці, паводле меркавання Камітэта ААН па правах чалавека і Еўрапейскага суда па правах чалавека, могуць з'яўляцца:[3]
«Пазітыўная дыскрымінацыя» па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці сустракаецца рэдка і ўяўляе, хутчэй, выключэнні. Прыкладам такой дыскрымінацыі можа быць прадастаўленне гомасексуалам пэўных квот пры паступленні ў навучальныя ўстановы (нароўні з прадстаўнікамі этнічных меншасцей і некаторых іншых груп).[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.