Дыскрымінант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыскрыміна́нт[1] (лац.: discriminare — падзяляць, адрозніваць) або адро́знік[2] мнагачлена — лікавая велічыня, якая дазваляе рабіць высновы пра від каранёў мнагачлена і іх узаемнае становішча. Так, для мнагачлена
дыскрымінант (адрознік) вызначаюць як
дзе − карані мнагачлена P(x) (г.зн. рашэнні ўраўнення P(x) = 0) з улікам іх кратнасцей.
Дыскрымінант мнагачлена роўны нулю, калі і толькі калі мнагачлен мае кратны корань.
Дыскрымінант (адрознік) алгебраічнага ураўнення P(x) = 0 вызначаюць як адрознік мнагачлена P(x).
Найбольш вядомы дыскрымінант (адрознік) квадратнага ўраўнення.
Дыскрымінант квадратнага ўраўнення
Карані квадратнага ўраўнення
з рэчаіснымі каэфіцыентамі a, b і c можна вылічыць па формуле
Колькасць рэчаісных рашэнняў залежыць ад знака выразу пад коранем (так званага падкарэннага выразу).
Гэты выраз
называюць дыскрымінантам квадратнага ўраўнення
і абазначаюць праз D.
- Калі D > 0, падкарэнны выраз дадатны, і таму формула дае два розныя рэчаісныя рашэнні і .
- Калі D = 0, значэнне квадратнага кораня роўнае нулю, таму формула дае адно рэчаіснае значэнне (яно будзе двухкратным коранем ураўнення, або коранем кратнасці 2).
- Калі D < 0, квадратны корань з адмоўнага выразу не вызначан у полі рэчаісных лікаў . Таму рэчаісных каранёў няма. Аднак становішча змяняецца, калі разглядаць рашэнні над полем камплексных лікаў; у гэтым выпадку маем два (не рэчаісныя) рашэнні, якія з'яўляюцца камплексна спалучанымі адзін да аднаго.
Заўвага. Як выразна відаць з вышэйсказанага, значэнне дыскрымінанта (адрозніка) дазваляе адрозніваць выпадкі становішча каранёў ураўнення, адсюль і назва.
Азначэнне ў агульным выпадку
Няхай − мнагачлен n-ай ступені ад адной зменнай над абсягам цэласнасці R (перастаўляльным колцам з адзінкай і без дзельнікаў нуля). Няхай K ёсць поле раскладання мнагачлена (г.зн. у гэтым полі мнагачлен раскладваецца на лінейныя множнікі).
Тады адрознік (дыскрымінант) мнагачлена вызначаюць як[1][3]
дзе − карані мнагачлена , якія ляжаць у полі K.
Заўвага. Можна паказаць, што для любога мнагачлена над нейкім абсягам цэласнасці R існуе поле раскладання. Так, поле дзелей Q колца R з'яўляецца найменшым полем, якое змяшчае колца R. І ў якасці поля раскладання K можна ўзяць алгебраічнае замыканне поля Q.
Уласцівасці дыскрымінанта
Сувязь з рэзультантам
Няхай поле K мае нулявую характарыстыку.
Тады адрознік (дыскрымінант) мнагачлена над полем K можна вылічыць як рэзультант мнагачлена і яго вытворнай , падзелены на старшы каэфіцыент :[4]
Адсюль вынікае тоеснасць
Адрознік як функцыя ад каэфіцыентаў мнагачлена
Рэзультант мнагачлена і яго вытворнай роўны вызначніку пэўнай (2n − 1)×(2n − 1)-матрыцы (так званай матрыцы Сільвестра). Таму, калі поле K мае нулявую характарыстыку, з выразу адрозніка праз рэзультант вынікае формула:
Пры вылічэнні вызначніка з першага слупка можна вынесці множнік , які скароціцца.
Прыклады
- Адрознік квадратнага мнагачлена a x2 + b x + c роўны
- Адрознік кубічнага мнагачлена a x3 + b x2 + c x + d раўняецца[3]
- Адрознік мнагачлена чацвёртай ступені a4 x4 + a3 x3 + a2 x2 + a1 x + a0 роўны
Гл. таксама
- Рэзультант
- Дыскрымінант поля
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.