Remove ads

Дубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Дуброва.

Хуткія факты Дуброўскі сельсавет, Краіна ...
Дуброўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дуброва
Дата ўтварэння 17 снежня 1959
Насельніцтва (2019) 754
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2356
Код аўтам. нумароў 3
Закрыць

17 снежня 1959 года ў склад Лельчыцкага сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, з Лельчыцкага пассавета — вёскі Чыянне і Чэмернае, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дуброва, а сельсавет перайменаваны ў Дуброўскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Мазырскага раёна. 1 ліпеня 1965 года з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: Буда Лельчыцкая, Ліпляны, Пабеднае, Чыянне і Чэмернае) наноў утвораны Лельчыцкі сельсавет[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1014 чалавек[3], з іх 98,7 % — беларусы, 0,5 % — рускія, 0,5 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 754 чалавекі[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).
Remove ads

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads