адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дра́чкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Драчкава.
Драчкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Драчкава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 473 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222227 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Смалявіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года ў склад сельсавета з Пятровіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікі Камень, Калюга, Сінія Горы і хутар Дуброва), у склад Верхменскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Вызваленне, Вялікі Лес і Пяцілетка)[1]. 16 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пятровіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Быкачына, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукава, Першамайская, Плюшчай, Пятровічы, Самсонаўка, Узбарогі і Чырвоны Лужок)[2]. 23 лістапада 2018 года скасаваны хутар Пабрацімаўка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1558 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 3473 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.