Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Доўгае.
Доўгаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клічаўскі раён |
Уключае | 34 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Доўгае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 831 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Доўгаўскі (Даўжанскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенскага сельсавета[1], 21 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Ядрына-Слабадскога сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Ганчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 28 верасня 2015 года ў склад сельсавета з Патоцкага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[4], 13 красавіка 2018 года — перададзены 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 875 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 831 чалавек[8].
У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты:
Назва | Статус |
---|---|
Аляксандраўка | вёска |
Бабоўка | вёска |
Брусы | вёска |
Брылёўка | вёска |
Веснік | вёска |
Вішнёўка | вёска |
Вонічы | вёска |
Ганчанскі | пасёлак |
Гонча | вёска |
Гулы | вёска |
Даўжанка | вёска |
Доўгае | аграгарадок |
Драні | вёска |
Дубно | вёска |
Жалезная Баравіна | вёска |
Загацце | вёска |
Закупленне | вёска |
Залічынка | вёска |
Звальня | вёска |
Калічонка | вёска |
Малінне | вёска |
Мілое | пасёлак |
Мяжное | вёска |
Новая Слабодка | вёска |
Падгор’е | вёска |
Падстружжа | вёска |
Рагі | вёска |
Развадава | вёска |
Свёкрава | вёска |
Сіманаўка | вёска |
Тачышча | вёска |
Церахаў Бор | вёска |
Ядраная Слабада | вёска |
Ялоўка | вёска |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.