горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Доль (фр.: Dole) — горад на ўсходзе Францыі ў рэгіёне Бургундыя — Франш-Кантэ. Былая сталіца гістарычнай вобласці Франш-Кантэ. Родны горад Луі Пастэра. Размешчаны на рацэ Ду і канале Рэйн — Рона.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Час заснавання горада невядомы. Археалагічныя раскопкі паказваюць на існаванне побач з цяперашнім горадам кельцкага паселішча, якое, верагодна, было перанесена на гэтае месца ў рымскую эпоху.
Найбольшага росквіту горад атрымлівае ў XV стагоддзі, калі ім валодаюць герцагі Бургундскай галіны дынастыі Валуа. Але пасля смерці апошняга з іх, Карла Смелага, у ходзе вайны за яго спадчыну найміты Людовіка XI разрабавалі і практычна знішчылі горад, разбурыўшы большасць будынкаў і знішчыўшы шмат яго жыхароў. У 1493 годзе горад у складзе графства вернуты спадчыннікам Карла Смелага Габсбургам і неўзабаве быў адноўлены ў гатычным стылі.
У 1670-х гадах пасля некалькіх аблог горад перайшоў у рукі Людовіка XIV. Мясцовы парламент і Бургундскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1423 годзе, былі пераведзены ў Безансон. Доль з тых часоў стаў невялікім правінцыйным горадам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.