From Wikipedia, the free encyclopedia
3 снежня 1990 года ў Рэспубліцы Чад групоўка «Патрыятычны рух выратавання» на чале з генералам Ідрысам Дэбі, падтрыманага Лівіяй[1] і Суданам[2], быў здзейснены дзяржаўны пераварот. За тры тыдні да гэтага ўзброеныя атрады змоўшчыкаў уварваліся ў краіны з суданскай тэрыторыі і пазней дасягнулі сталіцы дзяржавы горада Нджамена. 2 снежня прэзідэнт Хісен Хабрэ разам з сям’ёй і кабінетам міністраў збег у суседні Камерун[3], а ў сталіцы пачаліся масавыя беспарадкі. У той жа час Францыя хоць і падтрымлівала дзеючы рэжым, але не аказала Хабрэ ніякай дапамогі. Аднак падчас гэтых падзей французскі ваенны кантынгент у Чадзе быў павялічаны з 1300 да 1600 чалавек. Тым не менш, мэтай падобных мерапрыемстваў была абарона французскіх грамадзян і дапамога новай уладзе ў барацьбе з беспарадкамі ў Нджамене[2].
Рэжым Ідрыса Дэбі праіснаваў да 20 красавіка 2021 года, калі прэзідэнт краіны быў смяротна паранены падчас баявых дзеянняў на поўначы Чада. Пасля гібелі лідара краіны ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.