From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзючэ́ры (руск.: Дючеры, кіт.: 久切尔人) † — народ, які ў першай палове XVII ст. насяляў рэчышчы Амура, Усуры, Сунгары, горы Малы Хінган. Меркаваная колькасць - 9,2 тысячы чал.[1]
Дзючэры | |
Карта Сібіры з назвай дзючэраў | |
Агульная колькасць | 9,2 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Сібір |
Мова | дзючэрская |
Рэлігія | анімістычныя культы, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | чжурчжэні, гагулі |
Звычайна дзючэраў атаясняюць з нашчадкамі амурскіх чжурчжэняў[2].
Археалагічныя раскопкі дзючэрскіх помнікаў, якія арганізуюцца з 1977 г., паказалі, што культура дзючэраў прыйшла на змену культуры чжурчджэняў у другой палове XIII ст. Асноўным заняткам яе носьбітаў з’яўлялася земляробства[3].
У 1643 г. дзючэры атакавалі экспедыцыю рускіх казакаў на чале Васіля Паяркава[4]. У 1650 - 1653 гг. землі дзючэраў даследаваў Ерафей Хабараў. Пры гэтым казакі імкнуліся збіраць ясак. Карэннае насельніцтва рэгіёна аказвала ім супраціўленне[5]. Пазней удзельнікі экспедыцыі абвінавачвалі Е. Хабарава ў жорсткасці ў дачыненні да мясцовых народаў, у тым ліку дзючэраў[6]. Некаторыя расійскія даследчыкі лічаць, што большасць дзючэраў загінула ў сутычках[7].
З дапамогай цынскага ўрада рэшткі дзючэраў перасяліліся на поўдзень Маньчжурыі, дзе яны маглі быць асіміляваны маньчжурамі. У 1654 г. чарговы атрад казакаў знайшоў іх паселішчы пакінутымі[8].
Асноўнымі заняткамі дзючэраў былі земляробства і пашавая жывёлагадоўля. Вырошчвалі жыта, агуркі, мак, часнык, бабы, кавуны, дыні, яблыкі, арэхі, каноплі. Збожжа захоўвалі ў хатах або ў асаблівых ямінах на палетках. Малолі ўручную, выплочвалі даніну мукою. Частка зерня перапрацоўвалася ў алкагольныя напоі. Аралі драўлянай сахой з дапамогай быкоў[3]. Палявалі на футравых жывёл, займаліся рыбалоўствам. Актыўна гандлявалі з Кітаем. Жылі ў вялікіх добра ўмацаваных паселішчах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.