Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзэта-функцыя Рымана — функцыя камплекснай зменнай , якую пры вызначаюць з дапамогай рада Дзірыхле:
Дзэта-функцыя Рымана | |
---|---|
Названа ад | Бернхард Рыман і Леанард Эйлер |
Вывучаецца ў | аналітычная тэорыя лікаў[d] |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | [1] |
Пазначэнне ў формуле | , , і |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
дзе .
У зададзенай вобласці гэты рад збягаецца, з’яўляецца аналітычнаю функцыяй і дапушчае аналітычны працяг на ўсю камплексную плоскасць без адзінкі.
У зыходнай вобласці таксама справядліва прадстаўленне ў выглядзе бесканечнага здабытку (тоеснасць Эйлера)
дзе здабытак бярэцца па ўсіх простых ліках p.
Доказ грунтуецца на простых алгебраічных пераўтварэннях, для разумення якіх дастаткова школьных ведаў. Упершыню іменна гэтым спосабам Эйлер вывеў формулу. Наступныя пераўтварэнні па сутнасці з'яўляюцца запісам ідэі Эратасфенавага рэшата:
Адымаючы другое з першага, выдаляем элементы з дзельнікам 2:
Паўтараем для наступнага простага ліку, для тройкі:
Ізноў адымаем, атрымліваем:
дзе выдалены ўсе элементы з дзельнікамі 2 і/ці 3.
Такім чынам, правая частка прасейваецца праз рэшата. Паўтараючы гэта для ўсіх простых лікаў (іх бесканечна многа), атрымліваем:
Падзелім абедзве часткі на ўсё, акрамя , атрымаем:
Гэта можна запісаць карацей як бесканечны здабытак па ўсіх простых p:
Каб зрабіць доказ строгім, неабходна толькі дадаць умову . Пры гэтым рад Дзірыхле збягаецца абсалютна, і ўсе вышэйпрыведзеныя пераўтварэнні з бесканечнымі сумамі і здабыткамі становяцца "законнымі".
Гэта роўнасць з’яўляецца адной з асноўных уласцівасцей дзэта-функцыі.
Як вынікае з функцыянальнага ўраўнення Рымана, у паўплоскасці , функцыя мае толькі простыя нулі ў адмоўных цотных пунктах:
Гэтыя нулі называюцца «трывіяльнымі» нулямі дзэта-функцыі. Далей, пры рэчаісных . Такім чынам, усе «нетрывіяльныя» нулі дзэта-функцыі — камплексныя лікі. Акрамя таго, яны размяшчаюцца сіметрычна адносна рэчаіснае восі і адносна вертыкалі і ляжаць у паласе , якая называецца крытычнаю паласою. Згодна з гіпотэзаю Рымана, яны ўсе знаходзяцца на крытычнай прамой .
Існуе даволі вялікая колькасць адмысловых функцый, звязаных з дзэта-функцыяй Рымана і аб’яднаных пад агульнай назваю дзэта-функцыі. Напрыклад:
Як функцыя рэчаіснай зменнай, дзэта-функцыя была ўведзена ў 1737 годзе Эйлерам, які і знайшоў формулу яе раскладання ў здабытак. Затым гэту функцыю разглядаў Дзірыхле і, асабліва паспяхова, Чабышоў пры даследаванні закону размеркавання простых лікаў. Але найбольш глыбокія ўласцівасці дзэта-функцыі былі выяўлены пазней, пасля працы Рымана (1859), у якой дзэта-функцыя разглядалася як функцыя камплекснай зменнай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.