From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Рыгоравіч Лін (7 сакавіка 1945, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — 8 верасня 2017) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, патэнтазнавец. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1992).
Дзмітрый Рыгоравіч Лін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 2017 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1969; аспірантура, 1974), Цэнтральны інстытут патэнтазнаўства.
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1978, фізічны факультэт, кафедра агульнай фізікі, прафесар, у 1984—1997 — загадчык кафедры, 1997—2007 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і механіка палімераў; фізіка-механічныя пераўтварэнні палімераў у кантакце з металамі і іх злучэннямі; эфектыўныя метады фарміравання металапалімерных матэрыялаў і вырабаў.
Медаль Рэспублікі Беларусь «За працоўныя заслугі» (1997), прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1973) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.