Дзмітрый Аляксандравіч Барысаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Барысаў (нар. 8 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мёры».

Хуткія факты Дзмітрый Барысаў, Поўнае імя ...
Дзмітрый Барысаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Барысаў
Нарадзіўся 8 студзеня 1995(1995-01-08)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мёры
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Нафтан (Наваполацк) 20 (4)
2017—2018 Дынама (Брэст) 5 (1)
2019 Нёман (Гродна) 2 (0)
2019—2021 Нафтан (Наваполацк) 53 (3)
2022 Смаргонь 18 (3)
2023— Мёры
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016
Закрыць

Клубная кар’ера

Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай навапалачан. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 10 красавіка 2016 года, выйшаўшы на замену другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (0:1). Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Нафтана».

Па заканчэнні сезона цікавасць да абаронцы сталі праяўляць клубы расійскай ФНЛ, аднак у снежні 2016 года Барысаў падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[3]. Не здолеў замацавацца ў аснове «Дынама», выступаў пераважна за дубль, а ў чэрвені 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2018 зноў пераважна выступаў за дубль, толькі ў двух апошніх матчах сезона згуляў па 90 хвілін у асноўнай камандзе.

У студзені 2019 года пасля прагляду стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[4]. Згуляў за асноўную каманду гродзенцаў у першых двух матчах сезона, пасля чаго стаў выступаць толькі за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Нафтан»[6]. Замацаваўся ў аснове наваполацкай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года перайшоў у «Смаргонь»[7], дзе замацаваўся ў аснове і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года пакінуў смаргонскі клуб[8].

Сезон 2023 пачаў у складзе «Мёраў» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

У маі 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі[9], дзе дэбютаваў 1 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць Македоніі (1:1). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў — ва ўсіх матчах праводзіў на полі 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльНафтанБеларусь60
2014дубльНафтанБеларусь281
2015дубльНафтанБеларусь221
2016Д1НафтанБеларусь204
2017Д1ДынамаБеларусь30
2018Д1ДынамаБеларусь21
2019 (1)Д1НёманБеларусь20
2019 (2)Д2НафтанБеларусь121
2020Д2НафтанБеларусь181
2021Д2НафтанБеларусь231
2022Д2СмаргоньБеларусь183
Закрыць

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.