From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі (руск.: Дмитрий Глуховский; нар. 12 чэрвеня 1979) — расійскі карэспандэнт, журналіст, радыёвядучы, тэлевядучы і пісьменнік.
Дзмітрый Глухоўскі | |
---|---|
руск.: Дмитрий Алексеевич Глуховский | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1979[1][2] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, раманіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, сцэнарыст, навэліст |
Гады творчасці | з 2005 года |
Кірунак | магічны рэалізм |
Жанр | антыўтопія[d], постапакаліптыка[d] і навуковая фантастыка |
Мова твораў | руская |
Дэбют | Метро 2033 |
Прэміі |
Eurocon 2007 — Лепшы дэбют, Utopiales 2014 — Лепшы раман у жанры фэнтэзі |
Подпіс | |
glukhovsky.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Глухоўскі нарадзіўся ў Маскве у раёне Строгіна. Атрымаў пачатковую адукацыю ў маскоўскай школе ім. В. Д. Паленава з паглыбленым вывучэннем французскай мовы на Спасапяскоўскай пляцоўцы. Чатыры з паловай года жыў і вучыўся ў Ізраілі, працаваў у Нямеччыне і ў Францыі. Быў карэспандэнтам у Ізраілі і Абхазіі, працаваў на «Радыё Расіі», у тэлерадыёкампаніі «Deutsche Welle», на каналах «Euronews» і «Russia Today» у статусе карэспандэнта крамлёўскага пула. З 2008 года радыёвядучы станцыі «Маяк». З сакавіка 2009 года быў вядучым навукова-папулярнай перадачы «Фантастычны сняданак» на інтэрнэт-канале PostTV.
Валодае пяццю замежнымі мовамі (ангельская, французская, нямецкая, іспанская, іўрыт). Дэбютаваў як сеткавы пісьменнік з постапакаліптычным раманам «Метро 2033», часткі якога рэгулярна выкладваліся ў Інтэрнэце на сайце m-e-t-r-o.ru Архівавана 30 ліпеня 2013., атрымаўшы, такім чынам, адзнаку ў самага шырокага круга чытачоў. Тэкст рамана таксама быў змесцаваны ў некалькіх буйных сеткавых бібліятэках і ў Жывым часопісе аўтара.
У 2005 годзе яго раман, які атрымаў у канчатковай рэдакцыі назву «Метро 2033», быў апублікаваны ў выдавецтве «Эксмо», а ў 2007 годзе перавыданы выдавецтвам «Папулярная літаратура». Дзмітрый таксама з’яўляецца аўтарам апублікаваных у сетцы складанак аповядаў «Ноч», «Аповяды пра жывёл» і п’есы «INFINITA TRISTESSA»[3].
У 2007 годзе выйшаў новы раман аўтара — «Змярканне» (руск.: Сумерки). Як піша сам Глухоўскі, ён паспрабаваў зрабіць гэты твор як мага больш непадобным на дэбютны для таго, каб паказаць, што ён не аўтар аднаго твора. У выніку мы маем справу з раманам-метафарай, містыфікацыяй, па словах аўтара, замаскіраванай пад трылер.
10 сакавіка 2009 года Дзмітрый выпусціў сваю новую кнігу «Метро 2034»[4]. Па яго словах, гэта кніга — не працяг «Метро 2033», а паралельная гісторыя з іншымі героямі.
Улетку 2009 года Цімур Бекмамбетаў запрасіў Дзмітрыя прыняць удзел у адаптацыі мультфільма «9» для расійскага гледача. Апроч закадровага тэксту, Дзмітрый напісаў перадгісторыю да фільма[5].
У гэтым жа годзе Дзмітрый удзельнічаў у дубляжы фільма «Рок-хваля», дзе агучваў персанажа Саймана Свофарда[6].
У 2010 годзе Глухоўскі стаў адным з калумністаў праграмы «Инфомания» на тэлеканале «СТС»[7].
Вёў увесну 2010 года перадачу «Прэс-клуб XXI»[8].
У 2010 годзе ў выдавецтве АСТ выйшла чарговая кніга Глухоўскага — «Аповяды пра Радзіму». Як сказаў аўтар, «гэта гісторыя пачалася з часопіса „Рускі піянер“, куды галоўны рэдактар Андрэй Стальмахаў пару гадоў таму запрасіў мяне ў якасці калумніста»[9].
У 2013 годзе ў выдавецтве АСТ выйшаў новы раман Глухоўскага — «Будучыня».
Жанаты, ёсць дачка.
Раманы
Зборнікі
Апавяданні
Рознае
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.