Даччыная, сястрынская ці кліенцкая рэспубліка (фр.: République sœur) — адзін з васальных у адносінах да Францыі рэспубліканскіх рэжымаў, усталяваных французамі па меры акупацыі іншых частак Еўропы ў перыяд Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войнаў.
Французская рэспубліка заяўляла, што падтрымлівае распаўсюджанне рэспубліканскіх прынцыпаў у Еўропе, але большасць з гэтых даччыных рэспублік ці рэспублік-сясцёр насамрэч былі спосабам кіравання акупаванай тэрыторыяй праз спалучэнне французскага і мясцовага кіравання. Існаванне гэтых рэспублік звычайна залежала ад прысутнасці французскіх войскаў, у той жа час французская адміністрацыя часта ставіла свой адзінай мэтай выпампаваць з іх як мага больш рэсурсаў (харчу, грошай і салдат) на карысць Францыі.
Усталяванне рэспубліканскіх урадаў, заснаваных на нацыянальным прынцыпе замест каралеўскіх фамілій (Бурбонаў, Габсбургаў) спрыяла росту нацыянальных пачуццяў ва ўсёй Еўропе, што аказала значны ўплыў на наступную еўрапейскую гісторыю (гл. Паўстанне 1830—1831 гадоў, Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў)[1].
- Рэспубліка Альбы (1796), тэрыторыя вернута Сардзінскаму каралеўству
- Лігурыйская рэспубліка (1796—1805), займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Лігурыя, анексавана Французскай імперыяй
- Венецыянская рэспубліка (1797), займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Венета, увайшла ў склад Цызальпінскай рэспублікі
- П'емонцкая рэспубліка (1796—1802) і Субальпійская рэспубліка (1800—1802), займалі тэрыторыю сучаснай Вобласць П'емонт, анексавана Францыяй
- Балонская рэспубліка (1796), анексавана Цыспаданскай рэспублікай
- Цыспаданская рэспубліка (1796—1799), займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Эмілія-Раманія ўвайшла ў Цызальпінскую рэспубліку
- Бергамская рэспубліка (1797), увайшла ў Цызальпінскую рэспубліку
- Транспаданская рэспубліка (1797), займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Ламбардыя ўвайшла ў Цызальпінскую рэспубліку
- Цызальпінская рэспубліка (1797—1802) пераўтварылася ў Італьянскую рэспубліку
- Рэспубліка Брэшыя (1797)
- Рэспубліка Крэму (1797), увайшла ў Цызальпінскую рэспубліку
- Рэспубліка Анконы (1797—1798), увайшла ў Рымскую рэспубліку
- Рымская рэспубліка (1798—1799), займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Лацыа
- Тыберынская рэспубліка (1798—1799) са сталіцай у Перуджы, займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Умбрыя, увайшла ў Рымскую рэспубліку
- Леманская рэспубліка (1798), кантон Во ў нашы дні
- Этруская рэспубліка (1799), займала тэрыторыю сучаснай Вобласці Таскана
- Рэспубліка Пескары (1799)
- Неапалітанская рэспубліка (1799) са сталіцай у Неапалі, займала тэрыторыі сучасных абласцей Апулія, Базіліката, Калабрыя, Кампанія, Малізэ, Абруца,
- Італьянская рэспубліка (1802—1805), пераўтварылася ў Італьянскае каралеўства
- Ілірыйская рэспубліка (1809)
Jean-Louis Harouel. Les républiques sœurs, Paris, Presses Universitaires de France, coll. Que sais-je ?, 1997, ISBN 2-13-048004-7