Гімн Латвіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Dievs, svētī Latviju (бел.: Божа, блаславі Латвію; ⓘ) — нацыянальны гімн Латвіі. Словы й музыка: Карліс Баўманіс.
Гімн Латвіі | |
---|---|
Аўтар слоў | Kārlis Baumanis[d] |
Кампазітар | |
Мова гімна | латышская |
Танальнасць | сі-бемоль мажор[d] |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэкст гімна
Dievs, svētī Latviju,
Mūs’ dārgo tēviju,
Svētī jel Latviju,
Ak, svētī jel to!
Kur latvju meitas zied,
Kur latvju dēli dzied,
Laid mums tur laimē diet,
Mūs’ Latvijā!
Пераклад
Божа, блаславі Латвію,
Нашу дарагую бацькаўшчыну,
Блаславі Латвію,
Ах, блаславі яе!
Дзе квітнеюць дочкі латышоў,
Дзе спяваюць сыны латышоў,
Дай нам ісці туды, да яе ў шчасці,
Да нашай Латвіі!
Гісторыя
Dievs, svētī Latviju з'явіўся у 70-х гадах 19 стагоддзя падчас нацыянальнага адраджэння ў Латвіі. Карліс Баўманіс быў першым латышскім кампазітарам, які ужыў у словах песні слова «Латвія», якое тады было новым паняццем, створаным для адзначэння ўсіх зямель, населеных латышамі. Слова «Латвія» было народжанае латышскім нацыянальным адраджэннем, накіраваным супраць царскіх улад Расійскай імперыі, таму хутка слова было забароненае (як «Беларусь», «Літва» і іншыя), а ў тэксце песні замененае на больш агульнае і нейтральнае «Балтыя». Песня была ўпершыню выкананая падчас першага Фестывалю песень у Рызе, у чэрвені 1873. 18 лістапада 1918 года, у дзень абвяшчэння Латышскай Рэспублікі, Dievs, sveti Latviju стаўся нацыянальным гімнам.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гімн Латвіі
- Афіцыйны запіс Архівавана 10 красавіка 2005. (націсніце на словы: Kārļa Baumaņa komponēto mūziku)
- Латвійскі гімн — MP3 версія Архівавана 25 кастрычніка 2005.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.