Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гурый Іларыёнавіч Ба́рышаў (30 красавіка 1928, Ташкент — 14 чэрвеня 2001) — беларускі тэатразнавец і мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1990). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1999).
Гурый Іларыёнавіч Барышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 2001 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, драматург |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства і тэатразнаўства[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Прэмія імя К. Крапівы (1994) |
Скончыў у 1950 годзе Ташкенцкі тэатральны інстытут. Працаваў у 1955—1967 і 1973—1978 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1961—1967 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедры гісторыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1967—1973 гадах у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ. 3 1979 года на кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ў Беларускім універсітэце культуры, у 1983—1994 — загадчык кафедры.
Даследуе гісторыю і тэорыю беларускага прафесійнага і народнага тэатра, тэатр Беларусі XVIII ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кнізе «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А. Саннікавым) і інш.
Лаўрэат прэміі імя К. Крапівы (1994).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.