From Wikipedia, the free encyclopedia
Гульельма Чардзі (Ч’ярдзі) (іт. Guglielmo Ciardi; 13 верасня 1842, Венецыя — 5 кастрычніка 1917, там жа) — італьянскі жывапісец-марыніст і пейзажыст.
Гульельма Чардзі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1842[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1917[1][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Emma Ciardi[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | ландшафтны архітэктар[d] |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Венецыі ў 1842 годзе. Сын аўстрыйскага дзяржаўнага службоўца.
З 1861 года навучаўся ў Венецыянскай акадэміі мастацтваў, дзе навучаўся ў Федэрыка Моя і Даменіка Бразаліна. З 1894 года выкладаў у альма матэр.
Жыў і працаваў у Венецыі, адкуль рабіў паездкі на эцюды ў іншыя месцы Італіі, у прыватнасці ў Фларэнцыю ў 1868 годзе, дзе пасябраваў з Джавані Коста і групай мастакоў Мак’ялі. Прабыўшы некаторы час у сельскай мясцовасці ў ваколіцах Рыма, затым адправіўся ў Неапаль, дзе пазнаёміўся з Філіпа Паліцы. Пасля вяртання ў Венецыю аднавіў свой рэгулярны ўдзел у выставах Акадэміі мастацтваў. Палотны Чардзі экспанаваліся ім таксама на выставах у Мілане, Турыне, Генуі, Фларэнцыі і Неапалі ў 1870-х — 1880-х гг. Прымаў удзел у Міланскім Трыенале, выставах у Турыне 1898 года і Венецыянскай біенале з 1895 па 1914 г.
У 1915 г. быў паралізаваны і памёр праз два гады ў Венецыі.
Яго дзеці, Бепэ (1875—1932) і Эма (1879—1933), таксама сталі мастакамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.