Гуга Моль
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуга Моль[5] (ням.: Hugo Mohl; 8 красавіка 1805 — 1 красавіка 1872) — нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў цыталогіі раслін. Замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1850), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1854), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1868).
Гуга Моль | |
---|---|
ням.: Hugo von Mohl[1] | |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1805[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1872[2][3][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Benjamin Ferdinand von Mohl[d] |
Род дзейнасці | батанік, брыёлаг, выкладчык універсітэта, урач, фізіёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Mohl».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Нарадзіўся ў горадзе Штутгарт. У 1828 годзе скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук і працаваў у Мюнхенскім універсітэце. З 1832[5] года на пасадзе прафесара ў Бернскім універсітэце, з 1835[5] года і да канца жыцця прафесара батанікі ў Цюбінгене.
Гуга Молю належаць навуковыя працы па анатоміі і цыталогіі раслін. Ён апісаў працэс утварэння і будову вусцейка і эпідэрмісу, дзялення клетак, будову многіх органаў раслін. Таксама даказаў клетачнае паходжанне сасудаў раслін і ўвёў ва ўжытак паняцце пратаплазмы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.