Грыцэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Грыцэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Грыцэвічы.

Хуткія факты Грыцэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Грыцэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Грыцэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 236
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года ў склад Бабаевіцкага сельсавета перададзена вёска Цапра[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Стралкава[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Заастравецкага сельсавета перададзены населеныя пункты Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1112 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1236 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.