From Wikipedia, the free encyclopedia
Гры́дніца, у старажытнарускай архітэктуры — вялікае памяшканне ў княжацкім палацы або асобная пабудова, дзе жыла грыдзь (малодшая княжацкая дружына), прымалі гасцей, наладжвалі святочныя баляванні.
На Беларусі ў XVI—XVIII стст. — жылы пакой для чэлядзі ў сядзібным доме або флігель, які злучаўся з панскімі пакоямі сенцамі, часам уключаў камору; асобныя жылыя будынкі ў традыцыях народнага жылля, з 1 або 2 жылымі пакоямі. Грыдніцай называлі таксама вялікія жылыя пакоі ў манастырах, часам — курныя хаты пры корчмах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.