Грыбавецкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыбаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шалаёўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Збышынскі сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Збышын. 21 студзеня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грыбавец, сельсавет перайменаваны ў Грыбавецкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года ў склад Баравіцкага сельсавета перададзена вёска Зеляніца[1]. 31 студзеня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шалаёўка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў[3]. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Дзяржынскі[4]. 23 снежня 2009 года скасаваны, трыторыя далучана да Баравіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 342 чалавекі[6], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Грыбавецкае Лясніцтва, Збышын, Пільнікі, Стары Юзін і Шалаёўка.
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.