From Wikipedia, the free encyclopedia
Група армій «С» (ням.: Heeresgruppe C) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Група армій «С» сфармавана 26 жніўня 1939 г. у Франкфурце-на-Майне. Сфармаваная група армій была перадыслакавана на Заходні фронт. У перыяд кампаніі ў Польшчы і Дзіўнай вайны яна знаходзілася на паўднёвым участку заходняй мяжы Германіі. Па плану «Гельб» групе адводзілася дапаможная роля. Падчас Французскай кампаніі група армій «С» франтальным ударам прарвала лінію Мажыно, чым паспрыяла поспеху суседніх з ёй груп армій.
У лістападзе 1940 г. яна была перадыслакавана да меж СССР. 20 чэрвеня 1941 г. перайменавана ў групу войскаў «Поўнач» (ням.: Heeresgruppe Nord).
Ізноў група войскаў «С» сфармавана 15 лістапада 1943 г. на тэрыторыі Паўночнай Італіі. Дзейнічаючы разам са штабам «Камандавання Люфтвафэ на Поўдні» (ням.: Stab des Oberbefehlshabers Sud (Luftwaffe)), аб’яднала камандаванне над усімі нямецкімі войскамі ў Італіі. На працягу паўтара гадоў вяла цяжкія пазіцыйныя баі з пераўзыходзячымі сіламі саюзнікаў. Падчас абаронных баёў група армій «С» пакінула Італію і 22 красавіка 1945 г. на тэрыторыі Паўднёвай Германіі была прылічана да камандавання Поўдня (ням.: Oberbefehlshaber Sud). Капітулявала 2 мая 1945 г.
Верасень 1939 г.
Май 1940 г.
Лістапад 1943 г.
Жнівень 1944 г.
Сакавік 1945 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.