Маршал Італіі (італ.: Maresciallo d'Italia) — вышэйшае воінскае званне Італіі (1924—1938) і другое воінскае званне, пасля Першага маршала Імперыі (1938—1946).

Гісторыя

Званне ўсталявана Беніта Мусаліні ў 1924 годзе для заахвочвання генералаў Луіджы Кадорна і Арманда Дыяса, якія камандавалі Каралеўскімі Узброенымі сіламі ў Першую сусветную вайну.

У далейшым, з 1926 года, званне было прысвоена іншым камандуючым за заслугі падчас войнаў.

Адначасова, былі ўсталяваны званні Вялікага адмірала (італ.: grande ammiraglio) і Маршала авіяцыі (італ.: maresciallo dell'aria)

У 1938 годзе было ўсталявана больш высокае воінскае званне Першага маршала Імперыі.

Званне маршала Італіі скасавана ў 1946 годзе.

Спіс Маршалаў Італіі

У дужках дадзена дата прысваення звання.

Першая сусветная вайна

  1. Луіджы Кадорна (4 лістапада 1924 года)
  2. Арманда Дыяз (4 лістапада 1924 года)
  3. Энрыка Кавілья (25 чэрвеня 1926 года)
  4. Эмануіл Філіберт д’Аоста (25 чэрвеня 1926 года)
  5. П’етра Бадолья (25 чэрвеня 1926 года)
  6. Гаэтана Джардзіна (25 чэрвеня 1926 года)
  7. Джуліельма Пекоры-Джыральдзі (25 чэрвеня 1926 года)

Вайна ў Эфіопіі

  1. Эміліа дэ Бона (16 лістапада 1935 года)
  2. Радольфа Грацыяні (9 мая 1936 года)

Другая сусветная вайна

  1. Уга Кавальера (1 ліпеня 1942 года)
  2. Эторэ Бастыка (12 жніўня 1942 года)
  3. Умберта II Савойскі (29 кастрычніка 1942 года)
  4. Джавані Месэ (12 мая 1943 года)

Гл. таксама

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.