From Wikipedia, the free encyclopedia
Гро́дзенскі езуі́цкі кале́гіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова ў Гродна, якая дзейнічала ў 1625 – 1773 гг.
Калегіум складаўся з вучэбных і жылых памяшканняў, біліятэкі, аптэкі (адчынена ў 1687 г.), сада, гаспадарчых будынкаў, касцёла Св. Францішка Ксаверыя. Пабудовы калегіума займалі цэлы квартал горада.
Калегіум меў 2 аддзяленні: малодшае, якое мела 5 класаў (апошні клас быў двухгадовым) і старэйшае (3 гады навучання). Выкладаліся тыповыя для калегіума прадметы: сем вольных мастацтваў, тэалогія, класічныя мовы і іншыя. З 1667/68 навучальнага года ўсе прадстаўнікі калегіума мелі вучонае званне прафесара.
У 1707 г. пры калегіуме была адкрыта музычная бурса, пры ёй дзейнічала капэла. У 1773 г. бурса мела 63 музычныя інструменты[1].
На 1773 г. калегіум валодаў 7 фальваркамі і 25 вёскамі ў Гродзенскім павеце.
Пасля скасавання ў 1773 г. ордэна езуітаў будынкі і маёмасць калегіума былі перададзены Камісіі народнай асветы, якая на яго базе стварыла акруговую школу ў Гродне. Пазней будынкі былі перададзены урадавым установам.
Гродзенскі калегіум адыграў значную ролю ў пашырэнні ўплыву Каталіцкай Царквы на Беларусі, яго дзейнасць спрыяла зацвярджэнню еўрапейскай сістэмы адукацыі на Гродзеншчыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.