Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гофбург (ням.: Hofburg) — зімовая рэзідэнцыя аўстрыйскіх Габсбургаў і асноўнае месцазнаходжанне імператарскага двара ў Вене. У цяперашні час — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Аўстрыі. Усяго ў ёй 2600 залаў і пакояў.
Славутасць | |
Гофбург | |
---|---|
ням.: Hofburg | |
| |
48°12′23″ пн. ш. 16°21′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Філіберта Лукезэ[d] |
Дата заснавання | 1279 |
Сайт | hofburg-wien.at (англ.) (італ.) (фр.) (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярэднявечны замак верагодна быў пабудаваны на гэтым месцы задоўга да Габсбургаў. Паводле дакументаў вядома, што ўжо ў 1279 г. аўстрыйскія правіцелі жылі менавіта ў Гофбургу. Сярэднявечныя збудаванні, размешчаныя вакол рэнесанснага Швейцарскага дворыка, уключаюць у сябе гатычны капэлу XV ст. і імператарскую скарбніцу, у якой цяпер выстаўлены імперскія клейноды імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Амаль кожны з імператараў дынастыі Габсбургаў працягваў пашыраць і перабудоўваць сваю гарадскую рэзідэнцыю. Пры Фердынандзе I з’явіліся Швейцарская брама; пры Максіміліяну II — стайні, пазней пераабсталяваныя пад мастацкую галерэю; пры Рудольфе II — крыло з пакоя імператрыцы, пасля названае Амаліенбургам; пры Леапольдзе I — вінныя склепы і Леапольдава крыло з параднымі заламі для прыёмаў; пры Карле VI — грандыёзны будынак манежа і імператарская бібліятэка з пышным скульптурным афармленнем (арх. Фішэр фон Эрлах); пры Марыі Тэрэзіі — прыдворны Бургтэатр; пры Іосіфе II — Ёзэф-плац з коннай статуяй імператара.
У 1740—1780 гг. у палацы Гофбург кіравала імператрыца Марыя Тэрэзія, у 1780—1790 гг. — яе сын Іосіф II. Пасля зносу гарадскіх сцен Вены ў сярэдзіне XIX стагоддзя было прынята рашэнне пашырыць Гофбург за кошт будаўніцтва пампезнага «Новага замка» ў стылі неа-ампір. У 1889—1891 гг. былі ўзведзены Музей мастацкай гісторыі і Музей натуральнай гісторыі, аднак будаўніцтва новага крыла палаца зацягнулася да 1912 года. З-за Першай сусветнай вайны так і не былі ажыццёўлены планы ўладкавання каласальнага імператарскага форума на старажытнарымскі манер, была пабудавана толькі плошча Хельдэнплац. 15 сакавіка 1938 з балкона Новага замка Гітлер абвясціў аншлюс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.