From Wikipedia, the free encyclopedia
Гермаген Іванавіч Гарнастай (? — 1553) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Гермаген Гарнастай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 1553[1][2] | ||||||
Род | Гарнастаі | ||||||
Бацька | Іван Гарнастай[3] | ||||||
Маці | Ганна з Саламярэцкіх[d][3] |
Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламярэцкіх.
Займаў пасады пісара вялікага літоўскага і слонімскага намесніка. Жыццё яго прадстаўлена нешматлікімі дакументамі. Ён валодаў маёнткам Сакалоў (Берасцейскі павет)[4].
Маёнтак Такары (Берасцейскі павет) пасля смерці Гермагена перайшоў да братоў. Частка Такароў была застаўлена Гермагену ад бацькі Шчаснага Лукашэвіча Лычэвіча Такарэўскага. Заставу не змаглі выкупіць і прадалі Гаўрылу за 100 коп літоўскіх грошаў (1556). Ён жа выкупіў часткі маёнтка ў братоў Івана і Астафея (1556, 1570)[4].
Гермаген памёр бяздзетным. Ён быў унесены ў памяннік Супрасльскага манастыра. Пасля яго смерці Іван Гарнастай прадаў Івану Крошынскаму маёнтак Сакалоў з дворцам Высокі за 716 коп літоўскіх грошаў (1553). З-за службы ў вялікага князя літоўскага сын нарабіў шмат пазыкаў. Бацька вымушаны быў прадаць уласнасць сына, каб выплаціць грошы крэдыторам пасля яго смерці[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.