Герб Мадагаскара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны герб Мадагаскара быў зацверджаны ў 1959 годзе і выкарыстоўваўся да ўсталявання сацыялістычнага рэжыму Дыдзье Рацыракі ў 1976 г. У 1992 годзе пасля яго падзення быў зноў зацверджаны гербам.

Герб уяўляе сабой жоўты дыск. У цэнтры герба намаляваная схематычная карта вострава (разам з двума дробных астравамі), а ніжэй галава зебу. Колеры, якія выкарыстоўваюцца на гербе - гэта чырвоны, зялёны, жоўты, чорны і белы. За кошт зялёных і чырвоных прамянёў на гербе ён падобны да сонца.
Надпісы на гербе выкананы на малагасійскай мове і азначаюць: REPOBLIKAN'I MADAGASIKARA - Рэспубліка Мадагаскар; TANINDRAZANA - FAHAFAHANA - FANDROSOANA - Радзіма, Свабода, Развіццё.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.