Генера́льная пракурату́ра Рэспу́блікі Белару́сь — галоўная ўстанова Беларусі па нагляду за выкананнем заканадаўства, аб'яднае дзяржаўныя праваахоўныя органы, якія з'яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Хуткія факты Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, Агульная інфармацыя ...
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
скарочана — ГП РБ
Thumb
Thumb
Будынак Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220034, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 22
Старшыня Андрэй Іванавіч Швед
Сайт prokuratura.gov.by
Закрыць

Генеральная пракуратура падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 9 верасня 2020 года пасаду генеральнага пракурора займае Андрэй Швед.

Гісторыя

У канцы 1921 г., у адпаведнасці з рашэннем II з’езда дзеячаў юстыцыі Беларусі ў рэспубліцы былі створаны органы аховы рэвалюцыйнай законнасці. Палажэннем аб Народным камісарыяце юстыцыі Беларускай ССР (зацверджана Прэзідыумам ЦВК Беларускай ССР 3 студзеня 1922 г.) пры судовых органах рэспублікі ўводзіліся пасады пракурора касацыйнага і рэвалюцыйнага трыбуналаў і сяброў (таварышаў) пракурора, якія знаходзіліся пры Савеце народных суддзяў, а таксама выконвалі функцыі нагляду за законнасцю ў паветах. У апараце Наркамата юстыцыі БССР быў створаны аддзел аховы рэвалюцыйнай законнасці ў складзе загадчыка аддзела (нарком юстыцыі) і таварышаў (сяброў) пракурора.

26 чэрвеня 1922 г. з мэтай нагляду за выкананнем законнасці і правільнай пастаноўкі барацьбы са здлачыннасцю пастановай 3-й сесіі ЦВК БССР заснавана дзяржаўная пракуратура і прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе. Спачатку пракуратура існавала на правах аддзела Наркамата юстыцыі. Узначальваў яе ў якасці пракурора рэспублікі народны камісар юстыцыі, які быў адказны перад Прэзідыумам ЦВК БССР і падсправаздачны яму. Пракуратура ажыццяўляла нагляд за дакладным выкананнем законаў шляхам праверкі законнасці дзеянняў служачых дзяржаўных устаноў, грамадскіх і прыватных арганізацый і грамадзян, апратэстоўвання пастаноў, што супярэчылі закону, узбуджэння супраць вінаватых крымінальнага праследавання, непасрэднага нагляду за дзейнасцю органаў дазнання і следства, а таксама органаў Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР. У кампетэнцыю пракуратуры ўваходзіў таксама наагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовых рашэнняў, выкананнем законнасці ў месцах пазбаўлення волі.

З утварэннем СССР (снежань 1922 г.) пачаўся працэс пераўтварэння пракуратуры ва ўсесаюзны орган. У 1923 г. заснавана Пракуратура Вярхоўнага суда СССР. Пракурору Вярхоўнага Суда СССР былі нададзены шырокія паўнамоцтвы права заканадаўчай ініцыятывы, права дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума ЦВК і СНК СССР, калегій наркаматаў. Ён ажыццяўляў канстытуцыйны нагляд, нагляд за дзейнасцю Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення і інш. 20 чэрвеня 1933 г. пастановай ЦВК і СНК СССР утворана Пракуратура СССР, на якую было ўскладзена і кіраўніцтва дзейнасцю пракуратур саюзных рэспублік. Разам з тым Пракуратура БССР па-ранейшаму знаходзілася ў сістэме Наркамата юстыцыі. Пракурор БССР, як і раней, з'яўляўся наркомам юстыцыі рэспублікі. Але кіруючыя работнікі пракуратуры сталі прызначацца са згоды Пракурора СССР. Пракурор БССР прызначаўся і адклікаўся Пракурорам СССР па ўзгадненні з ЦВК БССР.

Працэс цэнтралізацыі органаў пракуратуры ў СССР завяршыўся ў 1936 г., калі пастановай ЦВК і СНК СССР быў створаны Наркамат юстыцыі СССР. Паводле гэтай пастановы Пракуратура БССР, як і іншыя саюзных рэспублік, была выведзена са складу Наркамюста БССР і цалкам падпарадкавана Пракурору СССР. Канстытуцыя СССР 1936 г. замацавала новую сістэму органаў пракуратуры, акрэсліла задачы і асноўныя пачаткі арганізацыі і дзейнасці пракурорскага нагляду ў СССР. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. аднавіла і канкрэтызавала гэтыя палажэнні: ў дачыненні да Пракуратуры БССР — састаўной часткі Пракуратуры СССР. У перыяд рэпрэсій дзейнасць органаў пракурорскага нагляду была зведзена да мінімуму, у асноўным падменена пазасудовымі органамі.

Пасля распаду СССР у 1991 г. Пракуратура СССР перастала існаваць як самастойны дзяржаўны орган. У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь утварыў на базе існуючых на тэрыторыі рэспублікі органаў пракуратуры іх адзіную сістэму, падначаленую Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

29 студзеня 1993 г. Вярхоўны Савет РБ XII-га склікання прыняў Закон «Аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Структура

Сістэму Генеральнай пракуратуры складаюць:

  • Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
  • Пракуратуры абласцей і г. Мінска
  • Раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах пракуратуры

Задачы

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 мая 2007 г. № 220-З задачамі пракуратуры з'яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.[1]

Функцыі

Thumb
Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Генеральнай пракуратуры.

У мэтах выканання сваіх задач пракуратура ажыццяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей - нагляд за выкананнем заканадаўства);
  • выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • выкананнем закона падчас дасудовай вытворчасці, пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання;
  • адпаведнасцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананнем заканадаўства пры іх выкананні;
  • выкананнем заканадаўства пры выкананні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару.

Кіраўніцтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.