мастак, графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Міхайлавіч Галубовіч (19 верасня 1934, Вялешына 1, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1992, Мінск) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.
Генадзь Міхайлавіч Галубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1992 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Надзея Фёдараўна Высоцкая |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | экслібрыс, кніжная ілюстрацыя |
Вучоба | |
Вядомыя працы |
аформіў кнігі Ю. Карачуна «Янка Купала ў творчасці мастакоў» (сумесна з М. Ганчаровым «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (сумесна з М. Ганчаровым) |
Узнагароды |
Пасля заканчэння інстытута вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 па 1990 годы быў загадчыкам рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўным мастаком выдавецтва «Беларусь», а потым і вядучы рэдактар (1990—1992) гэтага выдавецтва.
Удзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных кніжных выстаўках. Таксама прымаў удзел у мастацкім афармленні кніг Юрыя Карачуна «Якуб Колас у творчасці мастакоў», «Янка Купала ў творчасці мастакоў», Н. Ф. Высоцкай «Пластык Беларусі ХІІ — ХVІІ стагоддзяў», камплект паштовак «Янка Купала і Якуб Колас», кнігі Міколы Ганчарова «Беларускія мастакі аб Вялікай Айчыннай вайне», кнігі Н. Ф. Высоцкай і Т. А. Карповіч «Жывапіс Беларусі ХІІ — ХVІІІ стагоддзяў» і многіх іншых.
Пахаваны на радзіме, у вёсцы Вялешына.
У верасні 1994 года ў Вялешыне адбылося ўрачастае адкрыццё надмагільнага помніка і мемарыяльнай дошкі Генадзю Галубовічу.
Народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак падарыў Капыльскаму краязнаўчаму музею партрэт Генадзя Галубовіча.
Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі жонкай мастака Надзеяй Высоцкай былі перададзены ў дар экслібрысы Генадзя Галубовіча. Яе намаганнямі ў вёсцы Вялешына быў створаны музей Генадзя Галубовіча.
Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», дзвюма Ганаровымі граматамі і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік друку», дыпломамі рэспубліканскіх, усесаюзных, міжрэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.