Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Лаўрэнцьевіч Жа́рын (7 чэрвеня 1946, Гомель — 2014) — беларускі жывапісец.
Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1946[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | манументальны жывапіс і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Меў брата Анатоля (нар. 1950). У дзяцінстве быў астматыкам[2].
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе[3], вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[4].
Сябра БСМ з 1978 года.
Працуе пераважна ў манументальным жывапісе: вітражы «Пераўтварэнне энергіі» (1976, з В. Даўгала) у чытальнай зале Дома культуры г. Новалукомль (Віцебская вобласць), «Хлеб Радзімы» (1982, з Ю. Багушэвічам) у фае Дома культуры саўгаса «Рагінь» (Гомельская вобласць), размалёўкі ў тэхніцы энкаўстыкі («Партызаны Міншчыны», «Адроджаны Мінск», «Падполле Мінска», «Свята Перамогі»[4]) і плафон «Мінск — горад-герой» (1979—1982, з Ю. Багушэвічам) у холе канферэнц-залы былога Мінскага гаркама КПБ[3], афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» (1984, з Ю. Багушэвічам)[2].
Аўтар станковых работ «Габеленшчыцы» (1979)[3], «Вечар у вёсцы» (1980)[4], «Слова пра родную зямлю» (1982) і інш[3].
Разам з маладымі мастакамі Юрыем Багушэвічам і Уладзімірам Крываблоцкім дапамагаў Аляксандру Кішчанку ў працы над мазаікамі ў мікрараёне «Усход»[2].
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.
11-гадовы сын трагічна загінуў пад коламі трамвая[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.